Знакамiтае шоу

У Мінску завяршыліся гастролі вядомага цырка «Cirque du Soleil»

У Мінску завяршыліся гастролі сусветна вядомага канадскага цырка «Cirque du Soleil» («Цырк сонца»).

Упершыню ў Беларусі было прадстаўлена знакамітае шоу «Alegria» («Радасць»). З ім артысты паспяхова гастралююць ужо амаль 20 гадоў, гэта адно з самых папулярных прадстаўленняў цырка. З дня яго прэм’еры ў красавіку 1994 года адбылося каля 5000 выступленняў, якія ўбачылі прыкладна 10 мільёнаў гледачоў у больш чым 65 гарадах свету.

Яркае шоу, у нумарах якога выкарыстоўваецца мінімум тэхнікі і ўсё пабудавана на майстэрстве артыстаў, не пакінула абыякавай і беларускую публіку. Прадстаўленні на сцэне сталічнага спорткомплексу «Мінск-Арэна» прайшлі з аншлагамі, а на прэм’ерным выступленні цыркачоў-віртуозаў выклікалі на біс пяць разоў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Загрузка...
Новости