Знак прызнання

У конкурсе «Прадукт года» удзельнічала 98 прадпрыемстваў

У XVI рэспубліканскім конкурсе спажывецкіх пераваг «Прадукт года-2014» удзельнічала 98 прадпрыемстваў і кампаній.

Спаборнічалі яны ў 85 намінацыях, пераможцы атрымліваюць права выкарыстоўваць знак «Прадукт года» на ўпакоўцы сваіх тавараў. Арганізатары прадугледзелі і спецыяльныя прэміі. На іх прэтэндуюць 45 удзельнікаў, якія з’яўляюцца лідарамі ў сваіх намінацыях альбо вырабляюць інавацыйныя прадукты, якія нядаўна з’явіліся на беларускім рынку.

— У гэтым годзе мы дадалі і новыя намінацыі, — расказвае каардынатар конкурсу Дар’я Данілава. — Упершыню ў конкурсе ўдзельнічаюць нехарчовыя тавары: прадукцыя ювелірных заводаў, пасцельная бялізна, тавары для рамонту і іншыя.

У дзень цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу «Прадукт года-2014» прайшоў і VIII харчовы бізнес-форум, на якім выступілі з дакладамі прадстаўнікі паспяховых кампаній.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter