Зло завецца «гандаль людзьмi»

У   барацьбе   з   iм   Беларусь   актыўна супрацоўнiчае   з   мiжнародным   супольнiцтвам

У   барацьбе   з      Беларусь   актыўна супрацоўнiчае   з   мiжнародным   супольнiцтвам 

Гандаль людзьмi апошнiм часам ператварыўся ў глабальную з’яву, якая не толькi калечыць жыццё многiм маладым людзям, але i наносiць шкоду iнтарэсам краiн свету. Каб дамагчыся пераканаўчых вынiкаў у супрацьдзеяннi гэтаму злу, неабходна актыўнае мiжнароднае супрацоўнiцтва. У нашай рэспублiцы рэалiзуецца дзяржаўная праграма комплексных мер па супрацьдзеяннi гандлю людзьмi i распаўсюджванню прастытуцыi. Сваю ролю тут адыгрывае Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi. Пра гэта ў гутарцы з карэспандэнтам “Р” расказвае намеснiк мiнiстра Аляксандр Герасiменка. 

— Сама праграма, — адзначыў Аляксандр Герасiменка, — у прыватнасцi, прадугледжвае распрацоўку заканадаўства, правя-дзенне iнфармацыйна-асветнiц-кай кампанii для насельнiцтва, развiццё мiжнароднага супрацоўнiцтва, падрыхтоўку спецыялiстаў, стварэнне ўмоў па рэабiлiтацыi пацярпелым ад рабства. 

МЗС адказвае за агульныя пытаннi мiжнароднага супрацоў-нiцтва. Вывучае намаганнi i вопыт  iншых краiн у барацьбе з гандлем людзьмi. Садзейнiчае Мiнiстэрству ўнутраных спраў Беларусi ва ўсталяваннi кантактаў з права-ахоўнымi ведамствамi iншых краiн. Распаўсюджвае iнфармацыю аб дзеяннях беларускага ўрада, бярэ ўдзел у абмеркаваннi, распрацоўцы i рэалiзацыi супольных мiжнародных праектаў. Праз беларускiя пасольствы i консульствы дапамагае нашым суайчын-нiкам, якiя  трапляюць у складаныя сiтуацыi. 

Беларусь удзельнiчае ва ўсiх унiверсальных мiжнародных канвенцыях у галiне барацьбы з гандлем людзьмi. У тым лiку ў Канвенцыi ААН супраць транснацыянальнай арганiзаванай злачыннасцi 2003 года i ў дадатковым да канвенцыi Пратаколе аб папярэджаннi i спыненнi гандлю людзьмi, асаблiва жанчынамi i дзецьмi, i пакараннi за яго. 

Як член Арганiзацыi па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе Беларусь таксама выконвае План дзеянняў АБСЕ па барацьбе з гандлем людзьмi, прыняты ў 2003 годзе. 

Напрыканцы 2005 года было падпiсана пагадненне аб супра-цоўнiцтве дзяржаў — удзельнiц СНД у барацьбе з гандлем людзьмi, органамi i тканкамi чалавека. 

— Раскажыце, калi ласка, аб найбольш значных мерах на нацыянальным узроўнi, якiя рэа-лiзуюцца ў мэтах выканання мiжнарод-ных абавязацельстваў па барацьбе з гандлем людзьмi. 

— Прынцыпова новы этап пачаўся з прыняццем у сакавiку 2005 года Дэкрэта Прэзiдэнта Беларусi А.Г.Лукашэнкi “Аб некаторых мерах па супрацьдзеяннi гандлю людзьмi”. Дэкрэт на заканадаўчым узроўнi замацоўвае крокi, накiраваныя на вырашэнне ўсяго комплексу праблем у гэтай галiне. Прадугледжаныя ў дакуменце захады цалкам адпавядаюць сучасным мiжнародным нарматыўна-прававым рэкамендацыям i патрабаванням. 

У беларускае заканадаўства ўжо ўнесены або ўносяцца неабходныя змены i дапаўненнi, якiя забяспечваюць яго належную адпаведнасць мiжнародным абавязацельствам. Варта асобна ўзгадаць прыняцце новых правiлаў лiцэнзiра-вання дзяржавай дзейнасцi па працаўладкаваннi беларускiх грамадзян, па накiраваннi за мяжу для атрымання адукацыi, а таксама дзейнасцi шлюбных i мадэльных агенцтваў. У жнiўнi 2005 года быў прыняты дэкрэт Прэзiдэнта “Аб папярэджаннi наступстваў гандлю людзьмi”, у якiм прадугледжаны меры па абароне правоў ахвяр гандлю людзьмi. 

— Як Беларусь выглядае сярод iншых краiн на фоне сусветнай кампанii ў барацьбе з такiм страшным выклiкам чалавецтву? 

— Намаганнi Беларусi атрымлi-ваюць высокую адзнаку мiжнарод-нага супольнiцтва як на двухбаковым узроўнi, так i ў рамках мiж-народных арганiзацый. Напрыклад, спецыяльны прадстаўнiк АБСЕ па барацьбе з гандлем людзьмi Хельга Конрад у красавiку 2005 года падчас рабочай паездкi ў Мiнск адзначыла значныя поспехi нашай краiны ў гэтай галiне. Дзяржаўны дэпартамент ЗША ў сваёй штогадовай справаздачы аб гандлi людзьмi ў свеце ў 2004 годзе падкрэслiвае, што ўрад Беларусi працягвае нарошчваць намаганнi па барацьбе з гандлем людзьмi. 

Калi падсумаваць вынiкi дзейнасцi дзяржаўных органаў, мiжнародных i грамадскiх арганi-зацый, то можна з упэўненасцю сцвярджаць: у нашым рэгiёне, сярод краiн Садружнасцi Беларусь уваходзiць у кола лiдэраў па супрацьдзеяннi гандлю людзьмi. 

Акрамя той работы, якая пра-водзiцца ў нацыянальных межах, Беларусь займае актыўную пазi-цыю на мiжнароднай арэне. На cамiце ААН, што ў вераснi 2005 года праходзiў у Нью-Йорку, Прэзiдэнт Беларусi А.Г.Лукашэнка звярнуў увагу мiжнароднай супольнасцi на неабходнасць актывiзацыi намаганняў па супрацьдзеяннi гандлю людзьмi i абароне пацярпелых ад яго. 

У працяг паднятай Прэзiдэнтам тэмы мiнiстр замежных спраў Сяргей Мартынаў на сесii Генеральнай Асамблеi ААН прапанаваў iнiцыятыву па фармiраваннi “Глабальнага партнёрства супраць рабства i гандлю людзьмi ў XXI стагоддзi”. Справа ў тым, што на сённяшнi дзень такой дзейнасцю займаюцца многiя, аднак адзiнага каардынуючага цэнтра намаганняў мiжнароднай супольнасцi не iснуе. Беларуская iнiцыятыва скiравана менавiта на дасягненне арганiзаванага супрацьдзеяння ўсiм формам гандлю людзьмi i iх эксплуатацыi. 

— А нашы замежныя ўстановы? Як яны працуюць у гэтым напрамку? 

— Уважлiва вывучаецца практыка краiн знаходжання ў гэтай галiне для таго, каб пры распрацоўцы нацыянальных практычных мер мець магчымасць улiчыць лепшы сусветны досвед. У сваю чаргу да профiльных дзяржаўных устаноў, грамадскiх арганiзацый замежных краiн рэгулярна даводзiцца iнфармацыя аб намаганнях беларускага ўрада па барацьбе з гандлем людзьмi. Прыемна адзначыць, што наш вопыт у гэтай сферы замежныя партнёры таксама знаходзяць цiкавым i карысным. 

Дапамога грамадзянам Беларусi, якiя апынулiся ў надзвычайных сiтуацыях за мяжой, — непахiсны прыярытэт у рабоце нашых пасольстваў i консульстваў. Варта адзначыць, што колькасць такiх выпадкаў пастаянна расце. Толькi за мiнулы год консульскiя ўстановы i консульскiя службы пасольстваў Беларусi, консульскае ўпраўленне МЗС правялi работу па больш як трох тысячах зваротаў нашых грамадзян. Усе надзвычайныя сiтуацыi ўважлiва вывучаюцца ў мiнiстэрствах з мэтай выпрацоўкi новых метадалагiчных падыходаў i падрыхтоўкi адпаведных iнструкцый. 

Дэкрэт Прэзiдэнта прадугледжвае шэраг новых функцый МЗС i дыпламатычных i консульскiх устаноў рэспублiкi за мяжой. Зараз яны павiнны збiраць даныя аб дзецях  — грамадзянах Беларусi, усыноўленых замежнымi гра-мадзянамi, вывучаць умовы iх жыцця i кожнае паўгоддзе iнфармаваць аб гэтым Мiнiстэрства адукацыi. Павышаная ўвага будзе надавацца пытанням накiравання студэнтаў за мяжу для атрымання адукацыi. У МЗС ствараецца адпаведны банк даных аб грамадзянах Беларусi, якiя накiроўваюцца працаваць цi вучыцца за мяжу. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter