Злазь, прыехалі

Мужчына і яго сяброўка здзейснілі серыю крадзяжоў веласіпедаў

За серыйны крадзеж веласіпедаў у Мінску затрыманы 38-гадовы мужчына і яго 32-гадовая сяброўка. Здарылася гэта, дарэчы, пры чарговай спробе крадзяжу.

Па папярэдніх даных, толькі на тэрыторыі Цэнтральнага раёна Мінска імі здзейснена больш за 5 крадзяжоў, замкі з веласіпедаў злодзеі перакусвалі з дапамогай спецыяльных інструментаў. Усяго ж з пачатку года ў гэтым раёне горада зарэгістравана 40 выпадкаў крадзяжу веласіпедаў. Цікава, што 70 працэнтаў з іх былі пакінутыя гаспадарамі ў тамбурах і пад’ездах дамоў без нагляду.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter