Злачынца — падлетак

У Бабруйску знайшлі цела дзяўчыны, якая лічылася прапаўшай

У Бабруйску знойдзена цела дзяўчыны, якая лічылася прапаўшай без вестак.

— Яе шукалі больш за тыдзень, — удакладніла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Беларусі па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк. — А знайшлі ў закінутым вытворчым памяшканні на тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў Бабруйска.

Згодна з папярэднім заключэннем судова-медыцынскай экспертызы, прычынай смерці 21-гадовай дзяўчыны стала адкрытая чэрапна-мазгавая траўма. У злачынстве падазраецца 16-гадовы бабруйчанін. Па крымінальнай справе выяўлена і канфіскавана вялікая колькасць прадметаў і рэчаў, якія сведчаць аб дачыненні падлетка да злачынства.

Зараз следчыя ў дэталях вывучаюць абставіны справы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter