Жывыя вытокі

Слова “выток” кароценькае, але ж вельмі ёмістае. Яно абазначае месца, з якога пачынае струменіць празрыстая вада. Хутка яна становіцца ручаінай, а пасля, праз кіламетры “блуканняў” па лугах і лясах, — магутнай ракой.


Калі ж мы кажам пра вытокі нашай найбагацейшай культуры, то маем на ўвазе спадчыну, тыя спрадвечныя традыцыі, з якіх усё пачыналася, якія нараджаліся тады, калі чалавек лічыў сябе не ўладаром — проста дзіцём матухны-прыроды, калі адчуваў цёплую зямлю пад босымі нагамі, калі ў шуме ветру, у спевах птушак, у грукаце навальніцы чуў і разумеў мову, на якой прырода з ім размаўляе.

Сёння мы працягваем гаворку пра нашы жывыя вытокі, пра тую спрадвечную сувязь чалавека і прыроды, якая сёння не такая моцная, але ўсё ж захавалася, якая закладзена ў нашых генах. Мы асвойваем найноўшыя тэхналогіі, аднак, як і раней, гукаем вясну, збіраем расу на Юр’е, завіваем бярозкі, шукаем папараць-кветку ў купальскую ноч... Спрабуем хоць праз водгулле, праз рэха сівой даўніны пачуць і зразумець мову, на якой прырода па-ранейшаму з намі гаворыць.

Вытокі шматлікіх традыцый знаходзяцца і на нашай малой радзіме. Вяртайцеся да яе часцей і, пажадана, не толькі ў думках. Дакраніцеся да жывых вытокаў разам з намі, сябры!

kuklov@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter