Жывi, «Жывiца»!

На сцэне Маладзёжнага тэатра эстрады адбыўся канцэрт ансамбля народнай песнi “Жывiца”

На сцэне Маладзёжнага тэатра эстрады адбыўся канцэрт ансамбля народнай песнi “Жывiца”, прымеркаваны да 15-гадовага юбiлею творчага калектыву.

Ансамбль народнай песнi “Жывiца” створаны пры мiнскай школе мастацтваў, мастацкi кiраўнiк Лiдзiя Якiмавец, музычны — Вiктар Iвашка. За паўтара дзесяцiгоддзя ў ансамблi змянiлася  тры саставы юных выканаўцаў, але “Жывiца” жыве i радуе прыхiльнiкаў народнай песнi. Больш таго, яна стала лаўрэатам мiжнароднага дзiцячага фестывалю вакальнага i танцавальнага жанраў, якi праходзiў у польскiм горадзе Нова Руда.

Падчас юбiлейнага канцэрта была прапанавана праграма “Песнi маёй краiны”, якую цёпла сустрэлi гледачы. Павiншаваць “Жывiцу” прыйшлi ўдзельнiкi ўзорнага хору “Ветрык”, пераможца мiжнароднага дзiцячага конкурсу “Еўрабачанне-2007” Аляксей Жыгалковiч, iншыя выканаўцы. Прагучалi шчырыя i цёплыя вiншаваннi, словы ўдзячнасцi кiраўнiкам i ўдзельнiкам ансамбля “Жывiца” за тое, што яны шануюць народную песню, даюць ёй новае жыццё.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter