Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Шэраг імпрэзаў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы, прайшоў у Беларусі

Жывая плынь родных слоў

Найлепшае прысвячэнне роднай мове — гэта, безумоўна, карыстанне ёю. Штодня, а не толькі па святах. Гэтаксама й вада крыніцы заўсёды чыстаю будзе, смачнаю, калі з крыніцы піць — а не толькі гасцям паказваць: маўляў, і ў нас ёсць… Сказаць пару слоў па-беларуску — няцяжка. А паспрабуй выказаць на мове свае пачуцці, думкі, паспрабуй прызнацца ў каханні, апісаць спасцігнутыя табою жыццёвыя ісціны… Вось тады і адчуеш сапраўдную сілу, якой валодае жывая плынь родных слоў.

Дзень роднай мовы, які называюць Днём вяртання да вытокаў, адзначаецца па свеце 21 лютага. Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА ў 2000 годзе.

Розныя імпрэзы, акцыі ладзіліся і ў Беларусі: у школах, універсітэтах, клубах, музеях, бібліятэках, суполках. Такім чынам іх удзельнікі сцвярджалі: беларуская мова жыве, развіваецца, натхняе, прасвятляе, узвышае… Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа правёў 21 лютага акцыю “Дзясятка — за Коласа!”. Яе ўдзельнікі пісалі дыктоўку па творах Песняра, вызначалі, з якога твора ўзяты ўрывак. Хто напісаў дыктоўку на 10 балаў, правільна вызначыў твор — атрымалі падзякі, памятныя сувеніры. А на Свяце роднай мовы ў мінскім клубе “Грай” было шмат розных забаўлянак і сюрпрызаў, сярод якіх гульнятэка і конкурсы. І ўвесь вечар гучала беларуская музыка.

Голас Радзімы № 9 (3513), чацвер, 2 сакавіка, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter