Троицкое предместье открывает летний музыкально-туристический сезон

Жывая гісторыя

Мінчане і госці сталіцы прывыклі да канцэртаў, выступленняў, незвычайных флэшмобаў на тэрыторыі Верхняга горада. Цяпер у летні сезон будзе ажываць яшчэ адзін папулярны турыстычны куток Мінска — Траецкае прадмесце. З заўтрашняга дня і да верасня яго ўнутраныя дворыкі, размешчаныя тут музеі і кавярні, Траецкая набярэжная будуць радаваць гасцей у выхадныя дні насычанай культурнай праграмай.

фота белта.

Тут можна будзе сфатаграфавацца з жывымі скульптурамі «Студыі залатога рэжысёра», пабываць на спектаклях прыватнага тэатра лялек, святла і цені «Дом сонца» і вулічнага тэатра «Галактыка», паглядзець на старажытных сценах прадмесця фільмы ад кінакампаніі «Ілюзіён». Акрамя гэтага, будуць выступаць вулічныя выканаўцы жывой музыкі, фокуснікі, артысты цыркавога мастацтва і многія іншыя.

А яшчэ ў гістарычным цэнтры можна будзе зрабіць экскурс у часе дзякуючы вулічным спектаклям тэатра батлейкі ад гасцінай В. Галубка, фотазонам і інтэрактыву ад размешчаных у прадмесці музеяў. Акунуцца ў розныя эпохі таксама дапаможа выстава-арэнда мастацкіх і антыкварных касцюмаў. Арганізатары абяцаюць, іх можна будзе не толькі прымерыць, але і прагуляцца ў гістарычных вобразах па прадмесці.

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter