Малоизвестные произведения Леонида Щемелева экспонируются в Минске

Жывапісная спадчына

minskmuseum.by
Год таму не стала класіка айчыннага жывапісу, народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі і прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва Леаніда Шчамялёва.

Лёс адвёў майстру доўгае жыццё (ён не дажыў да свайго 98-годдзя некалькі тыдняў), і Леанід Дзмітрыевіч не марнаваў яго дарэмна. Мастак пакінуў багатую спадчыну: партрэты вядомах гістарычных асоб, творы, прысвечаныя сучаснікам, маляўнічыя пейзажы, небанальныя нацюрморты. Яго творы вылучаюцца экспрэсіўнасцю, свабоднай пластычнай манерай выканання, выкарыстаннем гучнага колеру. Убачыць іх сёння можна ў Траццякоўскай галерэі ў Маскве, Нацыянальным мастацкім музеі, фондах Саюза мастакоў Беларусі і іншых месцах. Вядома, найбольшая канцэнтрацыя работ майстра — у Гарадской мастацкай галерэі твораў Л. Д. Шчамялёва, якая з’яўляецца філіялам Музея гісторыі горада Мінска.

У пастаяннай экспазіцыі галерэі прадстаўлена больш за 90 твораў мастака розных гадоў, асабістыя рэчы Леаніда Дзмітрыевіча, яго творчы інструментарый, дакументы і фотаматэрыялы з сямейнага архіва. А ўспамінаючы дату смерці майстра, супрацоўнікі галерэі падрыхтавалі яшчэ выставу «Леанід Шчамялёў. Прысвячэнне», на якой экспануюцца малавядомыя творы мастака, якімі папоўніліся фонды Музея гісторыі горада Мінска ў апошнія гады.


Так, летась калекцыю дапоўнілі палотны «Вянчанне ў царкве святой Марыі Магдаліны», «Край партызанскі», «За вольную Беларусь», «Партрэт скульптара Якавенкі» і графічныя работы — малюнкі, эскізы, накіды... Многія з твораў экспануюцца ўпершыню. Паспяшайцеся ўбачыць шэдэўры — выстава будзе працаваць да 20 лютага.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter