Жыццё за жыццё

Няшчасны выпадак адбыўся ў мінулую сераду на Нёмане каля вёскі Дубна Мастоўскага раёна. Супрацоўнік «Гроднаэнерга» ў той дзень пайшоў на рыбалку
Няшчасны выпадак адбыўся ў мінулую сераду на Нёмане каля вёскі Дубна Мастоўскага раёна. Супрацоўнік «Гроднаэнерга» ў той дзень пайшоў на рыбалку. Як паведаміў начальнік вадалазна-выратавальнай службы Таварыства выратавання на водах Юрый Касцевіч, мужчына заўважыў, як у рацэ тоне хлопчык, і кінуўся яго ратаваць. Моцная плынь вынесла абодвух на сярэдзіну ракі.

На беразе адпачывала жанчына, прадавец мясцовага магазіна. Яна ўзяла з сабой выратавальны круг і паплыла на дапамогу. За гэты час мужчына схаваўся пад вадой, а хлопчык яшчэ трымаўся на паверхні. Жанчына з цяжкасцю дацягнула дзіця да берага, а цела рыбака знайшлі толькі на наступны дзень. Яму было 48 гадоў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
3.13
Загрузка...
Новости