Арыгінальны арт-праект прэзентуюць беларусы на Венецыянскім біенале ў Італіі

Жыццё за “Сталом”

Фота з сацсетак
У адным з самых вядомых форумаў сучаснага сусветнага мастацтва Беларусь удзельнічае ў чацвёрты раз. На сёлетнім Венецыянскім біенале Viva arte viva наша нацыянальная экспазіцыя суседнічае з асноўным праектам біенале і яшчэ з 85 павільёнамі з розных краін. З мая па лістапад госці і ўдзельнікі форуму маюць магчымасць пазнаёміцца з беларускім праектам “Стол” — 32-хвілінным відэа з больш як 20 міні-сцэнамі, якія бесперапынна змяняюць адна адну на фоне галоўнага і нязменнага аб’екта — роўнай паверхні стала.

Па ідэі аўтараў праекта — беларускага мастака Рамана Заслонава, прадзюсара Віктара Лабковіча і рэжысёра Сяргея Талыбава — стол тут з’яўляецца не проста “сцэнай”, на якой разгортваюцца сюжэты рознага характару, але і галоўным сведкам і нават дзеючай асобай кожнага з іх. Любы, хто завітае ў беларускі павільён, можа не проста паназіраць за тым, што адбываецца, але літаральна апынуцца за адным сталом з героямі відэаарту. Паколькі арт-аб’ект багаты рознымі сэнсавымі адценнямі, кожны зможа адкрыць для сябе, седзячы за беларускім сталом, штосьці новае і важнае.

Пасля завяршэння біенале праект Рамана Заслонава будзе выстаўляцца ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску, дзе яго змогуць убачыць і беларускія гледачы.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter