Мадонна собирается снять фильм о себе

Жыццё, вартае экранізацыі

За свае 62 гады Мадонна паспрабавала сябе ў самых розных ролях. Яна і спявачка, і аўтар песень, і музычны прадзюсар, і танцоўшчыца, і дзіцячая пісьменніца, і актрыса… Не першы раз займае яна і рэжысёрскае крэсла. У 2008 годзе Мадонна зняла камедыю «Бруд і мудрасць» пра ўкраінскага імігранта ў Лондане, які спрабуе раскруціць уласны цыганскі панк-рок-гурт. А ў 2011-м — меладраму «МЫ. Верым у каханне» пра раман караля Вялікабрытаніі Эдуарда VIII і амерыканкі Уоліс Сімпсан.


На гэты раз амерыканская зорка вырашыла зняць фільм пра сябе. Яна ж выступіць сцэнарыстам кінастужкі разам з Дзіабла Кодзі («Джудзі») і прадзюсарам сумесна з Эмі Паскаль («Маленькія жанчыны», «Веном», «Вялікая гульня»).

— Я хачу паказаць той неверагодны шлях, які прайшла як творца, музыкант і танцоўшчыца, спрабуючы знайсці сваю дарогу ў жыцці. Галоўным у гэтым фільме будзе музыка. Яна давала мне сілы ісці наперад, а мастацтва прымушала мяне жыць. Ёсць шмат нерасказаных і натхняльных гісторый, і каму як не мне распавесці іх свету, — разважае спявачка на сваім сайце madonna.com.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter