Музыкой Россини начнется и завершится Международный фестиваль современной хореографии в Витебске

Жыццё ў танцы

Калі танцавальны форум толькі нарадзіўся, а было гэта больш за трыццаць гадоў таму, у 1987 годзе, пра яго пісалі і амерыканскія, і кітайскія СМІ. Як успамінае намеснік генеральнага дырэктара Цэнтра культуры “Віцебск” па спецыяльных праектах Марына Раманоўская, Беларусь першая на тэрыторыі Савецкага Саюза пачала развіваць кірунак сучаснай харэаграфіі, таму гэта была сапраўды дзіўная падзея. І сёння Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC) — падзея чаканая не толькі ў нашай краіне, але і ва ўсім свеце. Вось чаму геаграфія ўдзельнікаў форуму такая шырокая.

Teatro Rossini

Сёлета фестываль пройдзе з 20 па 25 лістапада. І хоць яго пастаянная прапіска — Віцебск, распачнецца ён у Мінску. На сцэне Вялікага тэатра оперы і балета пакажуць спектакль “Уверцюры Расіні” італьянскага калектыву Spellbound contemporary ballet. Гэта дарагі і вельмі папулярны ў свеце праект. Дарэчы, яго пакажуць у нашай краіне тройчы: 20 лістапада — у Мінску, 22-га — у Гомелі і 25-га — у Віцебску, дзе “Уверцюры Расіні”, вобразна кажучы, стануць ужо эпілогам фестывалю.

А вось урачыстае адкрыццё форуму запланавана на 21 лістапада. У гэты вечар на сцэне КЗ “Віцебск” Маскоўскі губернскі тэатр пад кіраўніцтвам Сяргея Бязрукава пакажа спектакль без слоў “Калігула” — мастацкія вобразы ў ім ствараюцца з дапамогай пластыкі цела і музычных акцэнтаў. На наступны дзень гледачоў чакае вельмі яркі балет “Спячая прыгажуня” тэатра “Кіеў мадэрн-балет” у пастаноўцы Раду Паклітару. 23 лістапада аматараў сучаснай харэаграфіі будуць здзіўляць танцавальным перформансам “Паветра” ў пастаноўцы беларускі Вольгі Лабоўкінай і балетам-сюітай Пермскага тэатра “Балет Яўгена Панфілава”. Пермскія артысты выступяць і ў перадапошні фестывальны дзень: у афішы 24 лістапада — спектакль-трыб’ют “Зорка 62090” на музыку Віктара Цоя і харэаграфічная пастаноўка “Паноптыкум”.

Традыцыйна яркая падзея IFMC — Міжнародны конкурс сучаснай харэаграфіі. Сёлета пазмагацца за званне самых пластычных і харызматычных у Віцебск прыедуць 36 калектываў з розных краін.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter