Минчан и гостей столицы приглашают заглянуть в таинственный мир под микроскопом.

Жыццё праз шкло

Выставачная зала філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея “Дом-музей I з’езда РСДРП” пераўтворыцца на некалькі месяцаў у сапраўдную біялабараторыю з 30 сучаснымі мікраскопамі, дзе наведвальнікі змогуць зазірнуць у невядомае жыццё паўсядзённых рэчаў.



Арганізатары навукова-папулярнай інтэрактыўнай выставы “Таямнічы свет пад мікраскопам” упэўнены, што яна будзе аднолькава цікавая і дзецям, і дарослым. Наведвальнікі экспазіцыі ўбачаць, з чаго складаецца пяро птушкі, лускавінка рыбы, чалавечы волас і многае іншае. Параўнаюць пад шматразовым павелічэннем кроў чалавека і жабы. Паглядзяць скрозь магутныя лінзы на звыклыя крышталі цукру і солі. Будуць прадстаўлены таксама разнастайныя калекцыі гербарыяў і насякомых.



Выстава прымеркавана адразу да некалькіх юбілеяў. Па-першае, сёлета спаўняецца 410 гадоў мікраскопу, які вынайшаў Галілеа Галілей. А па-другое, 150 гадоў таму адкрыў для сябе займальны свет натуралістыкі наш вядомы біяфізік, лекар і даследчык Якуб Наркевіч-Ёдка, які паходзіць з мястэчка Турын — цяпер гэта вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці.

Наведаць экспазіцыю можна з 21 лютага па 7 ліпеня.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter