Жыццё пісьменніка як яно ёсць

Рублеўскі, С.В. “Ў, тое, што мы скарацілі: апавяданні, эсэ/ Сяргей Рублеўскі. — Мінск: Медысонт, 2009. — 216 с.

Рублеўскі, С.В. “Ў, тое, што мы скарацілі: апавяданні, эсэ/ Сяргей Рублеўскі. — Мінск: Медысонт, 2009. — 216 с.

“Ў” — наша радзіма, асаблівая прыкмецінка ў алфавіце, накшталт белага плямца на лабаціне рахманага бычка. Наш алфавіт у параўнанні з усходнім  адпаведнікам большы на цэлую тыльду, якая ўзвышаецца, сукрысціцца, нібы спрытны чубок паміж рожак таго самага лабоні. Дык што ж мы тады скарацілі? Можа, гукапіс пачуццёвай зацятасці ў горы ці ў асалодным забыцці. Вялікія амплітуды небяспечна разгойдваюць беларускую душу...” — чытаем ледзь ці не на самым пачатку кнігі апавяданняў, эсэ, лірычных мініяцюр Сяргея Рублеўскага, які даўно і настойліва ідзе шляхам Янкі Брыля, вышукваючы і сваю ўласную творчую сцежку ў прасторы беларускага мастацкага слова. Напісанае аўтарам кнігі “Ў, тое, што мы скарацілі” — салодкае чытанне ў вячэрнія гадзіны, наталенне смагі па мове, моўных залацінках.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter