Жытнёвы цуд асаблівага кшталту. Ручнога

Пра моц тураўскіх абрадаў, самародкаў з “Затерянного рая” і гатэль на вадзе.

Хочаце верце — хочаце не, але так склалася, што беларуская Амазонка, як празвалі Прыпяць палешукі, нібы мяжа, падзяліла Жыткавіцкі раён на дзве часткі: паўночную і паўднёвую. Апошняя, яна ж — жытняя, больш лясная і некранутая рукой цывілізацыі. Але як толькі пераязджаеш раку ў вёсцы Пагост, пачынаюцца тураўскія ўладанні. Што цікава, па той бок ракі зусім іншае жыццё: і зямля па ўрадлівасці адрозніваецца, і культурнае багацце розніцца. Нават песні спяваюць на другі лад. Што гэта — загадка прыроды, прыпяцкая магія ці шматграннасць народнай спадчыны мясцовых жыхароў? Ёсць жаданне даведацца? Тады хутчэй далучайцеся да падарожжа!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter