Жыткавіцкі раён

Плошча раёна займае 2910 км2. Амаль 60 прац. тэрыторыі — лясныя масівы, а каля 14 — прыходзіцца на рэкі (асноўная — Прыпяць і яе прытокі Случ, Сцвіга, Скрыпніца), азёры і штучныя вадаёмы. Дарэчы, возера Чырвонае (яго яшчэ называюць Князь-возера) — трэцяе па плошчы ў Беларусі. У раёне пражывае 43,4 тысячы чалавек. Сярод іх каля 20 тысяч — гараджане. На Жыткаўшчыне разведаны буйныя радовішчы гаручых сланцаў, бурага вугалю, будаўнічага каменю і торфу. Ёсць нязначныя запасы рэдказямельных металаў.

Старшыня Жыткавіцкага райвыканкама Мікалай КАКОРА: “Сельскіх гаспадароў трэба толькі “разварушыць”

Плошча раёна займае 2910 км2. Амаль 60 прац. тэрыторыі — лясныя масівы, а каля 14 — прыходзіцца на рэкі (асноўная — Прыпяць і яе прытокі Случ, Сцвіга, Скрыпніца), азёры і штучныя вадаёмы. Дарэчы, возера Чырвонае (яго яшчэ называюць Князь-возера) — трэцяе па плошчы ў Беларусі. У раёне пражывае 43,4 тысячы чалавек. Сярод іх каля 20 тысяч — гараджане. На Жыткаўшчыне разведаны буйныя радовішчы гаручых сланцаў, бурага вугалю, будаўнічага каменю і торфу. Ёсць нязначныя запасы рэдказямельных металаў.

– Жыткавіцкі — адзін з самых прыгожых і самабытных куткоў Палесся. Дастаткова прыгадаць, што больш паловы тэрыторыі раёна займаюць заліўныя лясы і дубравы, некранутыя поймы рэк і нізінныя балоты — апошнія па ўсёй Еўропе! А архаічныя вёскі на астраўках, асабліва ў час разліваў ракі, дзе амаль так усё і засталося, як сотню год таму! Такога нават самы зацяты турыст наўрад ці дзе яшчэ знойдзе!

Безумоўна, прырода — нібы алмаз, падараваны нашаму краю Богам. Але ж аднаго только ззяння яго недастаткова. Патрэбна адпаведнае абрамленне. Каб атрымліваць аддачу ад турбізнэсу, неабходна яшчэ шмат “пакарцець” над інфраструктурай: прапанаваць камфортныя і рознапланавыя ўмовы для адпачынку, пашырыць колькасць паслуг, а таксама насыціць праграму тура. Узяць хаця б той жа Тураў. Па Дзяржпраграмме развіцця Прыпяцкага Палесся плануецца ўладкаваць Замчышча дакладнымі копіямі культурных пабудоў у сярэднявечным стылі, “запусціць” Горад майстроў, а таксама пабудаваць мост ад Замчышча да Барыса-Глебскіх могілак.

Сапраўдным падарункам для рыбакоў і паляўнічых стане лодачная станцыя і “плывучы” гатэль. Ён размесціцца на баржавай “стойцы” і будзе курсіраваць па Прыпяці. Таму яго пастаяльцам не трэба здзіўляцца, што заснуць можна ў адной мясцовасці, а прачнуцца — і ўбачыць зусім іншы пейзаж.

Турыстычны бум не можа не сказацца на жыцці раёна ў цэлым. Штогод УВП прырастае на 10 працэнтаў, а з развіццём турызму, мяркую, гэта лічба павялічыцца. Некаторыя краіны, увогуле, зарабляюць на гэтай сферы больш 70 працэнтаў УВП. Прыпяцкая праграма, безумоўна, гэтаму паспрыяе. Але і самі палешукі павінны “прачнуцца”. І ўцяміць: за “нумар” у звычайнай сялянскай хаце і вадзіцу са студні з калодзежным жураўлём еўрапеец гатоў плаціць немалыя грошы!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter