«Жыллёвае» пытанне іх сапсавала

Віцебскія вадзіцелі атрымоўвалі грошы за віртуальны начлег

Віцебскія вадзіцелі два гады атрымоўвалі грошы за віртуальны начлег у расійскіх гасцініцах.

У поле зроку праваахоўнікаў папалі працаўнікі аднаго з прамысловых прадпрыемстваў абласнога цэнтра, якія пасля камандзіровак у Расійскую Федэрацыю прадстаўлялі ў бухгалтэрыю фіктыўныя дакументы аб пражыванні ў гасцініцы.

У выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў былі ўстаноўлены і другія ўдзельнікі аферы. Узбуджана 16 крымінальных спраў у адносінах да вадзіцеляў розных прадпрыемстваў вобласці, агульны ўрон ад аферы ацэньваецца больш чым у 100 мільёнаў рублёў. Два вадзіцелі аштрафаваны, шасцёра асуджаны да пазбаўлення волі на тэрмін ад аднаго да трох гадоў з адтэрміноўкай выканання пакарання, астатнія чакаюць вырашэння свайго лёсу...

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter