Журавіны ў цане

Збор журавін ідзе на Ганцавіцкай навукова-эксперыментальнай базе “Журавінка” Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі. Увосень палешукі з асаблівым энтузіязмам збіраюць гэтыя ягады. Журавіны прыносяць істотны прыбытак: нарыхтоўшчыкі сёлета плацяць па 10 тысяч за кілаграм.

Навукоўцы і вытворцы працуюць над пашырэннем ягадных плантацый у Беларусі.

Збор журавін ідзе на Ганцавіцкай навукова-эксперыментальнай базе “Журавінка” Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі. Увосень палешукі з асаблівым энтузіязмам збіраюць гэтыя ягады. Журавіны прыносяць істотны прыбытак: нарыхтоўшчыкі сёлета плацяць па 10 тысяч за кілаграм.

На “Журавінцы” ўжо сабралі і рэалізавалі звыш пяці тон ягады. Сёлета, як адзначае загадчык базы, кандыдат біялагічных навук Мікалай Паўлоўскі, журавіны ў цане. Аднак асноўная задача навукоўцаў — даследаванні па ацэнцы адаптацыі новых гатункаў нетрадыцыйных ягадных культур і выяўленне найбольш прыстасаваных для прамысловага вырошчвання ў кліматычных умовах Беларусі. Дарэчы, у калекцыйным фондзе налічваецца звыш трыццаці гатункаў журавін буйнаплодных (іх яшчэ называюць амерыканскімі ці садовымі), каля пяцідзесяці — буякоў высакарослых, пятнаццаць відаў брусніц і дзесяць — бружмелю сіняга.

Але ж сярод іх вучоныя ўжо раяніравалі і дапусцілі да шырокай культывацыі восем гатункаў буякоў, адзін — брусніц, чатыры — журавін і яшчэ два гатункі гэтай ягады прайшлі ўсе выпрабаванні, а дакументы на іх знаходзяцца на зацвярджэнні ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання краіны.

Навукова-эксперыментальная база “Журавінка” — матачнік рэспубліканскага значэння. З яе бярэцца пасадачны матэрыял для стварэння ці пашырэння прамысловых ягадных плантацый для Беларусі. І калі попыт на саджанцы журавін і брусніцаў у краіне база поўнасцю задавальняе, то на буякі пакуль не. Гэтая ягадная культура становіцца надзвычай папулярнай: пры вырошчванні патрабуе менш затрат, чым тыя ж журавіны, а ягады (пры прыкладна аднолькавай з журавінамі сярэдняй ураджайнасці ў 7 — 10 тон з гектара) каштуюць значна даражэй. Напрыклад, у гэтым годзе кілаграм буякоў ацэньваўся ў 18 тысяч рублёў.

Сельгасвытворцы, у асноўным прыватныя прадпрыемствы,  пачалі развіваць гэты накірунак сельскай гаспадаркі, таму сёння патрэба ў саджанцах буякоў у краіне хістаецца ў межах 100 тысяч адзінак у год. А база вырошчвае толькі 20 тысяч. Прадпрыемства павялічвае магутнасці і ў рамках Дзяржаўнай мэтавай праграмы развіцця пладаводства на 2005—2010 гады. Цяпер на “Журавінцы” вядзецца рэканструкцыя арашальнай сістэмы і сховішча па захаванні і дарошчванні саджанцаў ягадных культур.

Павел СВІСТУНОВІЧ

Ганцавіцкі раён

НА ЗДЫМКУ: збор журавін на навукова- эксперыментальнай базе «Журавінка».

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?
Новости
Все новости