Жураўлі на радзіму ляцяць...

Нашы землякі з усяго свету збіраюцца ў Мінску “Мы — беларусы” — так пачынаецца наш Дзяржаўны гімн. У гэтых двух словах — лёсы мільёнаў людзей. І не толькі тых, хто лічыць сябе “чыстакроўным” беларусам, але ўсіх грамадзян краіны — і рускіх, і палякаў, і яўрэяў, тых, хто жыве, працуе, нараджае і гадуе дзяцей на тутэйшай зямлі. Ёсць яшчэ вельмі змястоўнае паняцце — землякі. “Гэй, зямляк!” — гаворым мы чалавеку, ад якога пачулі родную мову, заўважылі нешта свойскае ў абліччы: на Беларускім вакзале ў Маскве, у варшаўскім Старым мясце, ля лонданскага Біг Бэна. За мяжой асабліва адчуваецца, як многа агульнага паміж намі — мінчанамі і гамяльчанамі, гродзенцамі і берасцейцамі. Нас аб’ядноўвае адна Радзіма. На жаль, тысячы, мільёны беларусаў жывуць за мяжой, удалечыні ад родных ніў, ад родных хат, ад бацькаўшчыны, якую пакінулі яшчэ іх продкі. Хтосьці падаўся за трыдзевяць зямель па лёгкі хлеб, некага закінула ў далёкую старонку каханне, служба ў арміі. Беларусы ратаваліся ў Сібіры, уцякаючы ад жахаў Першай і Другой сусветных войнаў, з’язджалі на заробкі ў Амерыку ў пачатку ХХ стагоддзя. Ад часоў Адама Міцкевіча і Марка Шагала выхадцы з Беларусі ствараюць славу розным краінам. Красамоўны прыклад: наш Аляксандр Рыбак прынёс перамогу Нарвегіі на “Еўрабачанні”. Але яны сумуюць па Радзіме... Іх цягне дадому, дахаты. Больш за трыста дэлегатаў ад асяродкаў дыяспары з дваццаці краін свету збяруцца ў Мінску 18—19 ліпеня на V з’езд беларусаў свету. Найбольш прадстаўнічыя дэлегацыі чакаюцца з Польшчы, Расіі і Літвы. “Народная газета”  ў сваёй сталай рубрыцы “Мы”, прысвечанай міжнацыянальным і міжканфесійным адносінам, пацікавілася, што турбуе, чым жывуць нашы суайчыннікі за мяжой, што робіцца для падтрымання кантактаў з землякамі.

Нашы землякі з усяго свету збіраюцца ў Мінску

“Мы — беларусы” — так пачынаецца наш Дзяржаўны гімн. У гэтых двух словах — лёсы мільёнаў людзей. І не толькі тых, хто лічыць сябе “чыстакроўным” беларусам, але ўсіх грамадзян краіны — і рускіх, і палякаў, і яўрэяў, тых, хто жыве, працуе, нараджае і гадуе дзяцей на тутэйшай зямлі. Ёсць яшчэ вельмі змястоўнае паняцце — землякі. “Гэй, зямляк!” — гаворым мы чалавеку, ад якога пачулі родную мову, заўважылі нешта свойскае ў абліччы: на Беларускім вакзале ў Маскве, у варшаўскім Старым мясце, ля лонданскага Біг Бэна. За мяжой асабліва адчуваецца, як многа агульнага паміж намі — мінчанамі і гамяльчанамі, гродзенцамі і берасцейцамі. Нас аб’ядноўвае адна Радзіма. На жаль, тысячы, мільёны беларусаў жывуць за мяжой, удалечыні ад родных ніў, ад родных хат, ад бацькаўшчыны, якую пакінулі яшчэ іх продкі. Хтосьці падаўся за трыдзевяць зямель па лёгкі хлеб, некага закінула ў далёкую старонку каханне, служба ў арміі. Беларусы ратаваліся ў Сібіры, уцякаючы ад жахаў Першай і Другой сусветных войнаў, з’язджалі на заробкі ў Амерыку ў пачатку ХХ стагоддзя. Ад часоў Адама Міцкевіча і Марка Шагала выхадцы з Беларусі ствараюць славу розным краінам. Красамоўны прыклад: наш Аляксандр Рыбак прынёс перамогу Нарвегіі на “Еўрабачанні”. Але яны сумуюць па Радзіме... Іх цягне дадому, дахаты. Больш за трыста дэлегатаў ад асяродкаў дыяспары з дваццаці краін свету збяруцца ў Мінску 18—19 ліпеня на V з’езд беларусаў свету. Найбольш прадстаўнічыя дэлегацыі чакаюцца з Польшчы, Расіі і Літвы. “Народная газета”  ў сваёй сталай рубрыцы “Мы”, прысвечанай міжнацыянальным і міжканфесійным адносінам, пацікавілася, што турбуе, чым жывуць нашы суайчыннікі за мяжой, што робіцца для падтрымання кантактаў з землякамі.

Між тым першыя прадстаўнікі эмігранцкіх суполак ужо прыбылі ў сталіцу. Усе разам яны спаткаюцца ў выхадныя ў Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры. Дарэчы, сярод беларусаў замежжа ёсць даволі ўплывовыя асобы, якія маюць аўтарытэт ва ўрадах сваіх краін пражывання. Мяркуючы па праграме з’езда, беларусы замежжа прыедуць у родную старонку, каб абмяняцца добрымі навінамі, але адначасова агучыць набалелыя тэмы, якіх сёння нямала. Слова “праблемы” гучыць у многіх запланаваных дакладах. На думку дэлегата ад ЗША Янкі Запрудніка, старэйшага эмігранта ў гэтай краіне, найбольш актуальная тэма — захаванне ў сем’ях новых членаў дыяспары роднай мовы, якой карыстаюцца звычайна толькі бацькі, а дзеці аддаюць перавагу англійскай.
Што можа зрабіць метраполія, каб захаваць астраўкі беларушчыны ў свеце, і чым здатны дапамагчы сваёй радзіме яе сыны і дочкі за мяжой? Адказы на гэтыя пытанні будуць шукаць дэлегаты пятага з’езда суайчыннікаў. Запланаваны таксама сустрэчы гасцей з-за мяжы з прадстаўнікамі міністэрстваў і іншых дзяржаўных структур.

 Голас Радзімы

Леанід ГУЛЯКА, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей:
Рэзерв краіны за мяжой — 3,5 мільёна чалавек
— Паводле розных ацэнак, за межамі Беларусі пражывае 3,5 мільёна суайчыннікаў і іх нашчадкаў. Гэта велізарны рэзерв для нашай краіны ў сферах культуры, навукі, турызму, эканомікі і палітыкі. Улічваючы гэта, тэма ўзаемадзеяння з землякамі адлюстравана ў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь 2001 года. У сувязі з неабходнасцю заканадаўча рэгламентаваць адносіны дзяржавы са сваёй дыяспарай апарат Упаўнаважанага ажыццявіў распрацоўку канцэпцыі праекта Закона “Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой”. Праз замежныя ўстановы Міністэрства замежных спраў за кошт сродкаў, якія выдзяляюцца апарату Упаўнаважанага з бюджэту краіны, арганізацыям дыяспары накіроўваюцца дзяржаўная сімволіка, нацыянальныя касцюмы, музычныя інструменты, аргтэхніка. Вялікая ўвага надаецца супрацоўніцтву з беларускай нацыянальнай меншасцю ў Падляскім ваяводстве Польшчы, дзе моцна адчуваюцца працэсы штучнай асіміляцыі беларускай часткі насельніцтва. Нягледзячы на эканамічныя цяжкасці, дзяржава выдзяляе і будзе выдзяляць сродкі на падтрымку выхадцаў з Беларусі, якія апынуліся за межамі Бацькаўшчыны.

Ніна ШЫДЛОЎСКАЯ, старшыня рабочай групы па падрыхтоўцы V з’езда беларусаў свету:
Суайчыннікі за мяжой хутка паддаюцца асіміляцыі
— Адна з актуальных праблем сучаснай дыяспары — асіміляцыйныя працэсы, якія паглынаюць беларусаў. Нашы землякі хутчэй у параўнанні з іншымі нацыянальнасцямі інтэгруюцца ў грамадствы новых краін пражывання, страчваючы мову і памяць пра гістарычную радзіму. Асабліва гэта заўважна па дзяржавах былога СССР. Галоўная прычына размывання нацыянальнай свядомасці — моўная і ментальная блізкасць з іншымі постсавецкімі народамі. Актуальнай патрэбай з’яўляецца прыняцце асаблівых захадаў дзяржавы для падтрымання нацыянальнай ідэнтычнасці суайчыннікаў за мяжой, павышэння прэстыжу самога паняцця “беларус”.

 Ад першай асобы

Як захаваць нацыянальнае “я”?

Алег РУДАКОЎ, старшыня рэгіянальнага грамадскага аб’яднання “Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага” (Расія):
Многія людзі не былі на радзіме па 15—20 гадоў
Спадара Рудакова “НГ” заспела на Полаччыне. Ён акурат прыехаў з далёкага Іркуцка наведаць бацькоў.
— Вы даўно не былі на радзіме?
— Для мяне даўно — год. Але многія не наведвалі бацькаўшчыну па пятнаццаць—дваццаць гадоў, некаторыя ўжо нарадзіліся ў Расіі і ведаюць пра радзіму толькі паводле расказаў родных.
— Кажуць, што ў краінах былога СССР беларусы хутчэй паддаюцца асіміляцыі. Якія вашы назіранні?
— 80 працэнтаў людзей, якія выраслі ў СССР, адкрыта цураюцца беларускай мовы, не імкнуцца дэманстраваць сваю нацыянальнасць, наадварот, хаваюць сваё пахо-джанне. Такіх нямала і ў нас — сярод 50 тысяч беларусаў Іркуцкай вобласці. Аднак хачу падкрэсліць, што ў таварыстве многа выдатных дзеячаў: мой намеснік Віктар Кузьміч Якавенка, былы віцэ-губернатар Іркуцкай вобласці, Генадзь Васільевіч Істомін, спікер заканадаўчага сходу рэгіёна, вядомы нейрахірург Анатоль Ануфрыевіч Рэут, ураджэнец Слуцка.
— Што робіцца для захавання беларускай свядомасці сярод іркуцкіх беларусаў?
— Нашы людзі ў гэтым кутку Сібіры з’явіліся ў 1670 годзе, калі была заснавана першая беларуская вёска Літвінцава. Яна існавала да сярэдзіны ХХ стагоддзя, пакуль не стала на шляху пабудовы Усць-Ілімскай ГЭС. Але тутэйшыя людзі з прозвішчам Літвінцаў да сённяшняга часу помняць пра сваё паходжанне. На Іркутчыне вельмі многа паселішчаў, дзе жывуць беларусы. Гэта найперш вёскі, пабудаваныя ў часы сталыпінскай рэформы. Да цяперашняга моманту тут гавораць з акцэнтам, на “трасянцы”, нават бульбу садзяць барознамі, хаця рускія суседзі гэтага не разумеюць і карыстаюцца іншым спосабам — “пад лапату”.

Хведар НЮНЬКА, старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве:
У суботу ўсталявалі мемарыяльную шыльду на доме Ластоўскага
Вільня — даўняя культурная сталіца многіх народаў. Горад Купалы і Скарыны — за граніцай, але тамтэйшыя беларусы не лічаць сябе эмігрантамі і ўсімі сіламі захоўваюць памяць пра сувязь старажытнага месца з Беларуссю. Спадар Нюнька, адзін са старэйшых лідэраў дыяспары, пад-крэслівае:
— Спадзяёмся пакуль што пераважна на свае сілы. У суботу адкрылі мемарыяльную шыльду на доме на вуліцы Піліма (Завальнай), 5, дзе жыў вядомы пісьменнік і дзяржаўны дзеяч Вацлаў Ластоўскі.
— Здаецца, калісьці такая дошка тут ужо вісела?
— Так, але невядомыя вандалы яе сарвалі, бо спакусіліся на бронзу. Шыльда цяпер устаноўлена даволі высока, каб ужо нельга было сарваць.
— Якія яшчэ беларускія імёны ўшанаваны таварыствам у Вільні?
— Пры падтрымцы мэрыі горада і беларускага пасольства ў розныя гады з’явіліся памятныя табліцы на дамах, звязаных з жыццём Скарыны, Каліноўскага, Янкі Купалы, Рыгора Шырмы, Браніслава Тарашкевіча. Усяго ўсталявана дзесяць дошак.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter