«Беларусь 3» приглашает зрителей пофестивалить в Молодечно, а на телеканале «РТР-Беларусь» — премьера нового ток-шоу «Точки над i»

Жаночая справа

На наступным тыднi тэлеканал «РТР-Беларусь» пераарыентуе дзённы эфiр на жанчын. У аўторак у 12:35 тут прадставяць адну з галоўных (i доўгачаканых!) навiнак лета — новае ток-шоу «Кропкi над i». У цэнтры кадра — шэсць вядомых паненак, якiя абмяркуюць з экспертамi i запрошанымi гасцямi самыя важныя i актуальныя пытаннi, якiя хвалююць тэлеглядачак: ад разводаў i рэпрадуктыўнай медыцыны да жаночага сяброўства i патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення. Тэлеканал «Беларусь 3», у сваю чаргу, пакажа гледачам тэлеверсiю юбiлейнага фестывалю беларускай песнi i паэзii «Маладзечна-2021». Само свята, нагадаем, пройдзе 11 i 12 чэрвеня.
Часткай каманды праекта «Кропкi над i» стала ў тым лiку Алеся ЛАКIНА — гомельскi блогер з амаль 60-тысячнай аўдыторыяй.

Шукайце жанчыну

Ток-шоу «Кропкi над i» — гэта яшчэ i магчымасць выказаць свой пункт гледжання, падзялiцца вопытам або гiсторыяй з жыцця, анансуе навiнку кiраўнiк праекта Анастасiя Савiцкая. Прычым на парадку дня можа аказацца абсалютна любая тэма.

— Наша праграма — для жанчын i пра жанчын. Але не трэба ду-маць, што мы будзем размаўляць толькi на лёгкiя дзявочыя тэмы. Закранём i тыя праблемы, з якiмi, на жаль, часам сутыкаюцца некаторыя з нас: бясплоддзе або, напрыклад, гвалт у сям’i. Прычым экспертам у апошняй тэме выступiць адна з нашых вядучых, якая перажыла такi вопыт.

За кожны выпуск будзе адказваць пэўная тройка вядучых. Так, да аглядальнiка СТБ па эканамiчных пытаннях Наталлi Надольскай i тэледзiвы Кацярыны Забянько далучыцца Алёна Радоўская — аўтар i вядучая грамадска-палiтычнага ток-шоу «Буднi» на «Альфа Радыё», якая не так даўно дэбютавала з уласнай рубрыкай «за справу» ў эфiры СТБ. Другая тройка вядучых — гэта Юлiя Самусенка, якую глядач ведае па ранiшнiх эфiрах на «РТР-Беларусь», а таксама дзве зусiм новыя на тэлебачаннi асобы: папулярныя гомельскiя блогеры Алеся Лакiна i Алена Круглiкава.

Тэмай першага выпуску стане шматдзетнасць. Вядучыя пагавораць аб узроставай iерархii, рэўнасцi сярод дзяцей, падтрымцы з боку дзяржавы i пастараюцца ўсё ж такi знайсцi адказ на пытанне: шматдзетная сям’я — гэта цяжар цi радасць?

— Мы будзем запрашаць у студыю людзей з рознымi пунктамi гледжання. Пры гэтым у нас няма задачы знайсцi зерне iсцiны. Наш праект — гэта хутчэй памочнiк i палачка-выручалачка для жанчын, якiя шукаюць адказы на тыя цi iншыя пытаннi, — дапаўняе Анастасiя Савiцкая.

Асаблiвую ўвагу каманда «РТР-Беларусь» надала афармленню студыi. Новае прасторнае памяшканне i тэхнiчныя магчымасцi канала цяпер дазваляюць зрабiць карцiнку яркай, а значыць вiзуальна прыемнай для ўспрымання, звяртае ўвагу Анастасiя Савiцкая:

— У гэтым праекце ў нас усё склалася: прыгожыя i разумныя вядучыя, каляровае i светлавое рашэнне новай студыi, графiка, прома, але галоўнае — тэмы, далучыўшыся да абмеркавання якiх, кожная глядачка можа адчуць сябе часткай вялiкай жаночай супольнасцi.

Песня над Маладзечнам

З 11 па 12 чэрвеня Маладзечна прыме XX Нацыянальны фестываль беларускай песнi i паэзii «Маладзечна-2021». Дзякуючы трансляцыям асноўных канцэртных праграм i аператыўным выпускам навiн культуры пачуць кампазiцыi айчынных аўтараў i лiрыку майстроў слова па традыцыi змогуць i гледачы тэлеканала «Беларусь 3».

Так, здымачная група праекта «Навiны культуры» прабяжыцца па асноўных пляцоўках свята i пакажа ўсё, што падрыхтавалi арганiзатары для жыхароў i гасцей Маладзечна ў юбiлейны для фестывалю год. Акрамя таго, спецыяльны суботнi выпуск праграмы «Культурны рэпартаж» раскажа гледачам аб 20-гадовай гiсторыi маладзечанскага музычна-паэтычнага форуму.

Тэлеверсiю канцэрта-адкрыцця «Беларусь 3» пакажа 12 чэрвеня ў 17:20, а вечарам у 21:30 у прамым эфiры можна будзе паглядзець фiнальны гала-канцэрт.

leonovich@sb.by

Фота з асабiстага архiва гераiнi
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter