Гэтай тэме прысвечаны чарговы нумар часопiса «Алеся», якi выйдзе напярэдаднi Дня беларускага пiсьменства ў Полацку

Жанчыны горада Еўфрасiннi

Свята сёлета асаблiвае, бо прымеркавана да 500–годдзя беларускага кнiгадрукавання i 1155–годдзя горада Полацка. З гэтай нагоды творчаму калектыву жаночага часопiса захацелася прасачыць, як традыцыя жаночай ахвярнасцi i самаадданай працы прайшла праз стагоддзi i ўвасобiлася ў справах прадстаўнiц розных пакаленняў гэтага старажытнага горада.


Гераiнямi жнiвеньскага часопiса «Алеся» стануць славутыя палачанкi — жанчыны–легенды ад Рагнеды да Героя Савецкага Саюза мужнай медсястры Зiнаiды Тусналобавай–Марчанка, а таксама нашы вядомыя сучаснiцы, дзейнасць якiх робiць гонар Полацку. Сярод iх — дырэктар Нацыянальнага Полацкага гiсторыка–культурнага музея–запаведнiка, «Чалавек года Вiцебшчыны» Тамара Джумантаева, каардынатар праекта па «зялёнай энергетыцы» Анастасiя Адамовiч, паэтка, ганаровы грамадзянiн Полацка Надзея Салодкая, арганiст канцэртнай залы Сафiйскага сабора Ксенiя Пагарэлая i iншыя вядомыя палачанкi.

Акрамя таго, рэдакцыя «Алесi» падрыхтавала шмат цiкавостак пра тое, чым жыў старажытны i чым жыве сучасны Полацк.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter