Театр-студия киноактера открыл сезон премьерным спектаклем

Жанчыны без межаў

pixabay.com

У афішы тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» з'явіўся новы спектакль — камедыя «Жанчыны без межаў» па п'есе Юрыя Палякова ў пастаноўцы народнага артыста Аляксандра Яфрэмава.

Юрый Палякоў — вядомы рускі пісьменнік, адзін з самых папулярных аўтараў краін СНД і далёкага замежжа, які піша пра надзённыя праблемы грамадства. У камедыі «Жанчыны без межаў» Палякоў, паведамляе teatrkinoaktera.by, у парадаксальнай, фантасмагарычнай, надзвычай зай­мальнай форме расказвае пра неверагодна важныя для кожнага рэчы: любоў, адзіноту, надзею на шчасце... Бліскучы гумар, ашаламляльны сюжэт, пранікнёная лірычнасць робяць спектакль прывабным для публікі.

У спектаклі задзейнічаны заслужаныя артысты Валерыя Арланава і Валянціна Гарцуева, а таксама акцёры тэатра і кіно Аляксандр Бранкевіч, Алена Гіранок, Анатоль Голуб, Анатоль Гур'еў, Антон Жукаў, Анжэла Караблёва і іншыя. Прэм'ера адбылася 7 верасня, наступны паказ камедыі «Жанчыны без межаў» — 21 верасня.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter