«Жаніцьба коміна»

Гэты восеньскі абрад праводзіўся на Сямёна яшчэ ў дапятроўскі час, з 13 на 14 верасня, калі заканчваліся працы на палях. Ён сімвалізуе пераход да зімы.

Сутнасць абраду — жанілі агонь і працу. Ставілі «комін», абмазвалі глінай, абматвалі мешкавінай і бялілі. Пасыпалі зернем, крапілі гарэлкай, ставілі свечку, чыталі малітву «Отче наш», хадзілі ўкруг «коміна». Потым ткалі, пралі, вышывалі. Затым жанчыны, куміліся, гэта значыць частаваліся, спявалі песні, танчылі. На вячоркі прыходзілі мужчыны і....  займаліся працай: плялі кашалі, лапці, выдзёўбвалі з дрэва посуд.

Олег ШВЕДОВ, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter