Жалеза з дэтанатарам

У цэху «Палессеэлектрамаш» апынуліся два снарады з вайны

У цэху «Палессеэлектрамаш» апынуліся два снарады часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Сярод металалому ў загрузачнай шахце чыгуналіцейнага цэха на заводзе былі выяўлены 76- і 122-міліметровы снарады. Адразу пасля знаходкі іх 45 супрацоўнікаў эвакуіравалі з памяшкання. На шчасце, ніхто не пацярпеў, а ўжо бліжэй да заканчэння працоўнага дня снарады былі абясшкоджаны.

Адкуль яны патрапілі на прадпрыемства, пакуль высвятляецца. Паводле адной з версій, іх завезлі разам з закупленым металаломам.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter