Жаданне: быць народнай

Сустрэча з чытачамi для рэдакцыйнага калектыву любога перыядычнага выдання — гэта не толькi доўгачаканае спатканне з сябрамi, але i сур’ёзны экзамен на запатрабаванасць. Што падабаецца чытачам, што не, цi патрэбна газета людзям, якiя актуальныя тэмы не знаходзяць адлюстравання на яе старонках? Адказы на гэтыя i iншыя пытаннi днямi шукала выязная рэдакцыя “Народнай газеты” на сустрэчы з грамадскасцю ў Жодзiне i Крупках.
Прыемна ўразiла ўвага да нашага выдання як з боку кiраўнiцтва абодвух раёнаў, так i жыхароў Жодзiна i Крупак. I ў зале райвыканкама Крупскага раёна, i ў вялiкiм пакоi гарадскога вузла паштовай сувязi Жодзiна падчас сустрэчы з прадстаўнiкамi рэдакцыi “НГ” не было свабодных месцаў. I размова аб далейшым лёсе нашага выдання атрымалася канструктыўнай i зацiкаўленай.
 Прыемна, што ў абодвух гарадах не засталiся незаўважанымi тыя пазiтыўныя змены, што адбылiся ў знешнiм воблiку i змесце “НГ”: i тое, што газета пачала выходзiць у колеры, i тое, што выданне павялiчыла аб’ём, з’явiлiся новыя рубрыкi. Знайшлi свайго чытача шматлiкiя “газеты ў газеце” — “Сям’я”, “НЭГ”, “Народная усадьба” i г.д. Станоўча адзначаны i сумесны праект “НГ” з  Парламенцкім сходам Саюза Беларусі і Расіі — “Союзное вече”. У Расii аб’ектыўную i аператыўную iнфармацыю пра нашу краiну са старонак “Вече” атрымлiваюць жыхары 22 рэгiёнаў. Выклiкае “Союзное вече” цiкавасць i ў беларускiх чытачоў.
Прагучалi на сустрэчы i канструктыўная крытыка, а таксама пажаданнi газеце. Як адзначыла настаўнiца фiзкультуры сярэдняй школы N 2 Крупак Алеся Бабiцкая, “Народная газета” магла б больш газетнай плошчы прысвячаць спорту, адлюстроўваючы не толькi мiжнародныя спаборнiцтвы, чэмпiянаты рэспублiканскага ўзроўню, але i абласныя, раённыя, фiзкультурны рух у рэгiёнах. Больш увагi, на погляд настаўнiцы, неабходна ўдзяляць менавiта дзiцячым спартыўным спаборнiцтвам. У наступным жаданнi i ў Жодзiне, i ў Крупках зала была аднадушнай: на старонках рэспублiканскiх газет людзi хочуць чытаць менавiта пра свае мясцiны. I асаблiва журналiстам “Народнай газеты” — як кажуць, назва абавязвае! — трэба часцей бываць у глыбiнцы.
— Галоўнымi героямi публiкацый “НГ” павiнны стаць людзi. Патрэбны расказы пра лёсы простых працаўнiкоў, ветэранаў, таленавiтай моладзi з рэгiёнаў. Людзi — наша галоўнае багацце, i многiя нашы землякi заслугоўваюць таго, каб пра iх расказалi ўсёй краiне, — прагучала з залы.
Як i заўсёды, “Народная газета” прыехала да сяброў не з пустымi рукамi. Сярод новых падпiсчыкаў было разыграна мноства прызоў. Наш традыцыйны падарунак чытачам, верным газеце на працягу доўгага часу, — падпiску на “НГ” — выйграла жыхарка Крупак Раiса Барбаровiч.
А найвышэйшая “народная” ўзнагарода — дыплом “Народнай газеты” “За актыўнае супрацоўнiцтва i падтрымку” нашага выдання — была ўручана надзейным сябрам “НГ”: дырэктару ААТ “Свiтанак” Iне Малiноўскай i старшынi Крупскага райвыканкама Аляксею Гарнаку.
Мы пакiдалi гэты прыгожы, гасцiнны куток Мiншчыны з цеплынёй у сэрцы i пачуццём глыбокай удзячнасцi. За тую неабыякавасць да нашага выдання, якую нам давялося ўбачыць у вачах людзей — верных чытачоў “Народнай газеты” i новых сяброў, што падпiсалiся на “НГ” падчас сустрэчы. Вашы меркаваннi вельмi важныя для кожнага з тых, хто працуе ў нашай рэдакцыi. Таму што мы працуем для вас, i менавiта ваша цiкавасць да нашага выдання — паказчык недарэмнасці нашай працы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter