Жаданне агледзець увесь свет

Маладыя літаратары Беларусі і Расіі гатовы аднаўляць ранейшыя творчыя стасункіНа гістарычным факультэце Маскоўскага дзяржуніверсітэта імя М. В. Ламаносова прайшоў круглы стол “Мост дружбы: супрацоўніцтва маладых літаратараў Беларусі і Расіі”. Яго ладзілі Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, Міністэрства інфармацыі нашай краіны, “Белкніга” і Выдавецкі дом “Звязда”. Падставай для сустрэчы беларускіх і расійскіх пісьменнікаў, выдаўцоў у галоўнай вну Расіі стаў толькі што выдадзены “Літаратурны альманах”. Дзякуючы падтрымцы Пасткама Саюзнай дзяржавы разам на рускай і беларускай мовах выйшлі творы маладых празаікаў, сярод якіх беларускія Мікалай Андрэеў, Дар’я Вашкевіч, Вольга Чэркас, Маргарыта Латышкевіч, Алёна Беланожка.
Маладыя літаратары Беларусі і Расіі гатовы аднаўляць ранейшыя творчыя стасункі

Пісьменніца Маргарыта ЛатышкевічНа гістарычным факультэце Маскоўскага дзяржуніверсітэта імя М. В. Ламаносова прайшоў круглы стол “Мост дружбы: супрацоўніцтва маладых літаратараў Беларусі і Расіі”. Яго ладзілі Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, Міністэрства інфармацыі нашай краіны, “Белкніга” і Выдавецкі дом “Звязда”. Падставай для сустрэчы беларускіх і расійскіх пісьменнікаў, выдаўцоў у галоўнай вну Расіі стаў толькі што выдадзены “Літаратурны альманах”. Дзякуючы падтрымцы Пасткама Саюзнай дзяржавы разам на рускай і беларускай мовах выйшлі творы маладых празаікаў, сярод якіх беларускія Мікалай Андрэеў, Дар’я Вашкевіч, Вольга Чэркас, Маргарыта Латышкевіч, Алёна Беланожка.
На гістфаку МДУ дыскусіі ішлі па розных тэмах: “Пошук новай праблемна-тэматычнай прасторы ў літаратуры моладзі”, “Героі сучаснай маладой літаратуры: іх маральны выбар”, “Мастацкі пераклад — дарога да ўдасканальвання нацыянальных літаратур”. Вітальным словам пачала размову першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч. Яна нагадала пра кнігавыдавецкія дзяржаўныя праекты, скіраваныя на падтрымку літаратурнай моладзі. Так, нядаўна ў Беларусі выдадзена кніга “Мы — маладыя”, якую ўклаў Міхась Башлакоў. Грунтоўны фаліянт адлюстроўвае развіццё паэзіі маладых за апошнія дзесяць гадоў. Пра досвед работы з пачаткоўцамі гаварылі намеснік галоўнага рэдактара “Литературной газеты” Алесь Кажадуб, старшыня ФНКА “Беларусы Расіі” Валерый Казакоў, намеснік начальніка Дэпартамента сацыяльнай палітыкі і інфармацыйнага забеспячэння Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Вольга Вінаградава, старшыня Беларускага літфонду Васіль Дадалка, паэтэса Любоў Турбіна, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома “Звязда” Алесь Карлюкевіч, празаік і кінадраматург Алёна Беланожка…
Якімі бачаць творчыя кантакты маладыя аўтары? “Мне здаецца, творчая актыўнасць моладзі немагчымая без супольніцтва, без жадання агледзець увесь свет, — заўважыла на круглым стале паэтэса і празаік Маргарыта Латышкевіч. — А сёння ж многія стасункі, якія падаюцца звыклымі для старэйшых, згублены, страчаны, патрабуюць новага дыхання. Вось мы, напрыклад, з Алёнай Беланожкай упершыню ў жыцці наведаліся ў Маскву. І нам тут цікава літаральна ўсё, пачынаючы ад знаёмства з Маскоўскім дзяржуніверсітэтам”. Лілія Ананіч прапанавала правесці ў Беларусі Асамблею маладых літаратараў Беларусі і Расіі з удзелам знаных пісьменнікаў. Ідэю падтрымала і старшыня савета Асамблеі народаў Расіі Святлана Смірнова. Што ж, гэта цікавы творчы праект!

Кастусь Ладуцька

На здымку:
Пісьменніца Маргарыта Латышкевіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter