Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Месяц беларускай культуры праходзіць у Маскве: ва Усерасійскай бібліятэцы замежнай літаратуры

Землякі — пра Бацькаўшчыну

Прадставіць сённяшнюю Беларусь, сучасную краіну з перадавой навукай і культурай, якая беражліва захоўвае спадчыну продкаў, — такую мэту ставяць перад сабой арганізатары Месяца беларускай культуры, што праходзіць у Славянскім культурным цэнтры Бібліятэкі замежнай літаратуры імя М.І.Рудаміна ў Маскве. Як паведамляецца на сайце ФНКА Беларусаў Расіі, да справы падключыліся актывісты пяці суполак расійскіх беларусаў: ФНКА Беларусаў Расіі, рэгіянальных аўтаномій “Беларусы Масквы”, беларусаў Маскоўскай ды Цвярской абласцей, Маскоўскага жаночага клуба “Беларусачка”. Акцыя ладзіцца пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Расіі.

Прайшлі майстар-клас па беларускім арнаменце, знаёмства з  турмагчымасцямі Беларусі. Ужо адбыўся творчы вечар паэта і перакладчыка Сяргея Главюка, а байкі пра рускіх і беларускіх пісьменнікаў распавёў сябра РНКА “Беларусы Масквы”, пісьменнік і журналіст Алесь Кажадуб. Працуюць выстава карцін намесніцы старшыні РНКА беларусаў Маскоўскай вобласці Людмілы Курыловіч, кніжная і фотавыставы, прадастаўленыя Пасольствам Беларусі ў Расіі. А на конкурс “Я адкрываю Беларусь” дзеці малююць помнікі архітэктуры, пейзажы, саміх беларусаў. Дарэчы, свой малюнак можна даслаць і па электроннай пошце на адрас slavic@libfl.ru

Кацярына Аляксандрава

Голас Радзімы № 8 (3560), чацвер, 22 лютага, 2018 у PDF

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter