Лисички, маслята, подберезовики: какие первые грибы уже можно найти в лесу

Здымаю шапачку

Грыбны сезон сёлета спазняецца. Аднак аматары цiхага палявання не губляюць надзеi i пiльна сочаць за прагнозамi сiноптыкаў. Пасля кожнага дажджу, поўныя спадзяванняў, яны спяшаюцца з кошыкамi ў лес. Тыя, каму цiхае паляванне не па душы, за свежымi дарамi лесу едуць на рынкi. Там ужо з’явiлiся першыя грыбы i сунiцы. Цэны пакуль кусаюцца. Яно i зразумела — дароў лесу яшчэ няшмат. У Мiнску за кiлаграм лiсiчак просяць 35 рублёў, дурнiц — 38 рублёў, а за маленькую шкляначку сунiц — ад 5 рублёў. Карэспандэнт «Р» даведалася, дзе i якiя ягады i грыбы можна будзе знайсцi ў лясах гэтым летам?

Перш чым адправiцца ў лес, азнаёмцеся з Картай забарон i абмежаванняў на наведванне лясоў.

Грыбны сезон сёлета спазняецца. Аднак аматары цiхага палявання не губляюць надзеi i пiльна сочаць за прагнозамi сiноптыкаў. Пасля кожнага дажджу, поўныя спадзяванняў, яны спяшаюцца з кошыкамi ў лес. Тыя, каму цiхае паляванне не па душы, за свежымi дарамi лесу едуць на рынкi. Там ужо з’явiлiся першыя грыбы i сунiцы. Цэны пакуль кусаюцца. Яно i зразумела — дароў лесу яшчэ няшмат. У Мiнску за кiлаграм лiсiчак просяць 35 рублёў, дурнiц — 38 рублёў, а за маленькую шкляначку сунiц — ад 5 рублёў. Карэспандэнт «Р» даведалася, дзе i якiя ягады i грыбы можна будзе знайсцi ў лясах гэтым летам?

Дробныя дары

На Камароўцы наведвальнiкi ў асноўным бяруць клубнiцы i чарэшню. Попыт на першыя лясныя ягады i грыбы невялiкi — кошт пакуль не радуе. Аднак кожны тавар знойдзе свайго пакупнiка. Вось проста на маiх вачах жанчына бярэ шкляначку лiсiчак. Кажа, так засумавала за зiму па смажаных грыбах, што гатовая пераплацiць. Прадавец Марыя са Смалявiчаў саступае 2 рублi: хутка электрычка, а ў сумцы яшчэ дзве такiя шкляначкi не прададзеныя. Каб разгаварыць прадаўца, забiраю адну з тых порцый свежых лiсiчак, якія засталіся.

— Грыбоў у лесе няшмат. Знайшла некалькi сямеек лiсiчак i ўсё, — разводзiць рукамi Марыя. 

Дарэчы, акрамя яе на Камароўцы грыбамi сёння не гандлюе нiхто. 

— Учора стаяў мужчына з Пухавiцкага раёна i пенсiянерка з Асiповiцкага. А больш нiкога! Якiя грыбы? Лiсiчкi ў асноўным. У мужчыны была адна шкляначка баравiкоў. Каля 30 рублёў прасiў. 

— На мiнулых выхадных ездзiлi ў Жыткавiчы. Лiсiчкi вельмi дробныя. Знайшлi пару маслят. Усе чарвiвыя, — падключаецца да размовы яшчэ адзін пакупнiк. — Сябар на гэтых выхадных праверыў лес пад Вiлейкай. Знайшоў дробную лiсiчку, але гэтага нават на суп не хопiць. Трэба тыдзень пачакаць...

Кажуць, лiсiчкi ёсць у Вiлейскiм, Лагойскiм, Мядзельскiм, Браслаўскiм i Бабруйскiм раёнах. 

Заўзятыя грыбнiкi дзеляцца першым уловам у сацыяльных сетках.

— Карацей, усiм прыгатавацца, вастрым нажы, прасуем хусткi! Пайшлi жоўценькiя. Бабруйскi раён — 3кг.

— Вiлейскi раён пачынае прачынацца, гэта радуе. Не люблю браканьернiчаць ды дзерцi малых, але ўжо вельмi захацелася супчыка.

— Магiлёўская вобласць, Чавускi раён. Забеглi пасля працы на 10 хвiлiн у лес. Маслянят вельмi шмат.

— Новалукомль, гулялi па лесе, лiсiчкамi абсыпаныя ўсе краi дарогi. Праўда, вельмi маленькiя, як гарошынкi, толькi прабiваюцца. Чарнiц таксама будзе шмат.

Кажуць, лiсiчкi ёсць у Вiлейскiм, Лагойскiм, Мядзельскiм, Браслаўскiм i Бабруйскiм раёнах. Масляты i падбярозавiкi ўжо знаходзiлi ў Мазырскiм i Кобрынскiм раёнах. Але ўсе сыходзяцца ў адным: пакуль грыбоў не так шмат, як хацелася б. 

Калi ўважлiва прайсцiся па гандлёвых радах Камароўкi, то можна знайсцi першыя садовыя i лясныя сунiцы — 10 i 15 рублёў адпаведна. Прадаюць пакуль не кiлаграмамi, а шкляначкамi па 0,5 лiтра. Ля ўваходу ў метро «Каменная горка» сунiцы аддаюць танней — 5 рублёў за шкляначку.

Грыбное месца

А што кажуць навукоўцы? Прагназаваннем ураджайнасцi грыбоў i ягад Iнстытут лесу Акадэмii навук займаецца з 2006 года. Навуковы супрацоўнiк сектара харчовых i лекавых рэсурсаў лесу Таццяна Маiсеева расказала, чаго чакаць ад гэтага года:

— Аналiз умоў надвор’я паказаў, што восень i зiма былi анамальна цёплымi, з недастатковай колькасцю ападкаў. Да таго ж, на большай частцы тэрыторыi краiны (акрамя Вiцебскай i Мiнскай абласцей), асаблiва па паўднёвым усходзе, адчуваўся дэфiцыт ападкаў (60 працэнтаў нормы), перш за ўсё ў студзенi. Зiма стала самай маласнежнай за ўсю гiсторыю метэаназiранняў. На тэрыторыi Брэсцкай i Гомельскай абласцей снежнае покрыва наогул адсутнiчала. У вынiку цёплых зiмовых месяцаў ягадныя раслiны павялiчылi расход пажыўных рэчываў, што прывяло да iх паслаблення да пачатку вегетацыйнага сезона.

Анамальна нiзкiя тэмпературы паветра ў канцы красавiка — пачатку мая паўплывалi на ўраджайнасць чарнiц. У асобных месцах пацярпела ад 5 да 20 працэнтаў бутонаў i кветак гэтай ягады, асаблiва ў Палескай нiзiне. У цэлым, добры стан ягаднiкаў зафiксаваны ў Вiцебскай вобласцi, здавальняючы — у Мiнскай, Магiлёўскай, Гродзенскай.

З-за значнага дэфiцыту глебавай вiльгацi i знiжэння ўзроўню грунтавых вод, што назiраецца ў апошнiя гады перш за ўсё на поўднi краiны, надземная частка журавiн на балотах падсыхае. Яе месца запаўняюць дурнiцы тванiстыя. У апошнiя гады адмоўна адбiваюцца тэмпературныя анамалii на развiццi i плоданашэннi бруснiц перш за ўсё зноў жа ў паўднёвых рэгiёнах. Усе гэтыя негатыўныя працэсы не маглi не адбiцца на паказчыках ступенi плоданашэння ягадных раслiн. Ссунулiся тэрмiны пачатку нарыхтовак ягад.

— Пры спрыяльных умовах надвор’я летам у Вiцебскай i Гродзенскай абласцях прагназуецца ўраджайнасць чарнiц вышэй сярэдняга значэння (бал 4). У Брэсцкай, Гомельскай i Мiнскай абласцях ураджай чакаецца сярэднiм (бал 3) i нiжэй сярэдняга (бал 2) — у Магiлёўскай, — агучвае прагноз Таццяна Маiсеева. — Плоданашэнне бруснiц звычайных у Брэсцкай, Гродзенскай i Мiнскай абласцях у гэтым годзе можа быць нiжэйшым за сярэднi (бал 2), у Магiлёўскай — сярэднiм (бал 3). Вышэй (бал 4) па прагнозах яно будзе толькi ў Вiцебскай вобласцi. У гэты ж час у Гомельскай ураджай прагназуецца нiзкiм (бал 1).

Прагназуемая ўраджайнасць дурнiц тванiстых у Вiцебскай вобласцi чакаецца сярэдняй (бал 3), у астатнiх — нiжэй сярэдняга (бал 2). Вышэй за сярэднi (бал 4) ураджай журавiн балотных можна чакаць у Вiцебскай вобласцi. Сярэдняя ўраджайнасць гэтых ягад чакаецца ў Гомельскай i Магiлёўскай абласцях, у астатнiх — нiжэй за сярэдні.

Таццяна Маiсеева кажа:

— Што датычыцца грыбоў, то па краiне лакальна ўжо адзначаны першыя iх вiды — падбярозавiкi i масляты на Брэсцкiм Палессi, у Мiнскай i Гомельскай абласцях. У сувязi з выпадзеннем ў апошнюю дэкаду чэрвеня па шэрагу рэгiёнаў ападкаў у блiжэйшы час можна чакаць з’яўленне ў лясах лiсiчак i iншых ядомых грыбоў.

Ураджай ўсiх рэсурсаўтваральных вiдаў ядомых грыбоў чакаецца ў гэтым сезоне сярэднiм у Вiцебскай вобласцi. Сярэднiм можа быць плоданашэнне апенькi восеньскай па ўсiх абласцях краiны, а таксама лiсiчкi i падбярозавiка — у Брэсцкай i Магiлёўскай абласцях. Ураджай астатнiх вiдаў грыбоў ва ўсiх рэгiёнах, за выключэннем Вiцебскага, прагназуецца нiзкiм (бал 1). Пры дастатковай колькасцi ападкаў у лiпенi, жнiўнi i вераснi плоданашэнне ўсiх вiдаў ядомых грыбоў можа быць больш высокiм. У любым выпадку аматарам цiхага палявання не трэба засмучацца. Больш за ўсё грыбоў — каля 86 працэнтаў ад гадавога ўраджаю — бывае звычайна з другой дэкады жнiўня i да замаразкаў.

gorbatenko@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter