Выпускные экзамены в полном разгаре: требования гигиенистов строго соблюдены

Здаць вам усё на выдатна!

На гадзiннiку 07:50. Да ўвахода ў сталiчную школу № 22 бадзёрым крокам падцягваюцца адзiнаццацiкласнiкi. Сур’ёзныя, усмешлiвыя, задумлiвыя. Амаль праз гадзiну — адзiн з важных этапаў у жыццi: кагосьцi чакае выпускны экзамен па матэматыцы, кагосьцi — па беларускай мове. Некалькi дзён таму ў краiне стартавала экзаменацыйная эпапея, якая завершыцца 9 чэрвеня. Дзевяцi- i адзiнаццацiкласнiкаў чакае першая сур’ёзная ацэнка ведаў.

У школах стараюцца стварыць усе ўмовы, каб асаблiвасцi гэтага года нiяк не адбiлiся на канчатковым вынiку.

На ўваходзе рабят сустракаюць дзяжурны i дырэктар школы Аксана Доўнар. Прычым для двух адзiнаццатых класаў, якiя здаюць экзамены, прадугледжаны нават розныя памяшканнi для збору і чакання. Выпускнiкоў праводзяць у розныя гардэробы, таксама iзаляваныя i адпаведным чынам апрацаваныя, якiя зачыняюцца на час iспытаў. Далей хлопцы i дзяўчаты падымаюцца на свае паверхi, вядзе экскурсiю Аксана Доўнар:

— Сёлета ў нас выпускаюцца два адзiнаццатыя класы — гэта звычайная сiтуацыя. Адзiн клас, 20 чалавек, — нашы плыўцы, другi, 21 чалавек, — мультыпрофiльны. Асаблiвасцi арганiзацыi выпускных экзаменаў гэтага года — выкананне патрабаванняў гiгiенiстаў ва ўмовах пандэмii. У першую чаргу — дыстанцыяванне навучэнцаў. Таму мы праводзiм iспыты ў вялiкiх памяшканнях. Такiя магчымасцi ў нас ёсць: 4 iзаляваныя холы, кожны з якiх умесцiць да 26 вучняў. Мы маем магчымасць пасадзiць кожнага вучня iндывiдуальна за парту з дыстанцыяй ад 1,5 метра. Так што можам адначасова арганiзаваць экзамены для чатырох класаў. Гэта актуальна, калi здаюць экзамены нашы дзевяцiкласнiкi — iх якраз чатыры класы. Сёння задзейнiчаны два холы, другi i чацвёрты паверхi.

Школьнiкi павольна ўваходзяць у абсталяваныя холы. Дарэчы, iх нездарма сабралi за гадзiну да iспыту — каб было дастаткова часу на выкананне ўсiх мер бяспекi. Тут кожнага з удзельнiкаў iспыту чакае не толькi iндывiдуальная парта, але i iндывiдуальныя пiсьмовыя прылады, вада, каб скарацiць масавае карыстанне кулерам. Дарэчы, самi памяшканнi перажылi сур’ёзную санiтарную падрыхтоўку. I гэта не проста вячэрняя ўборка. Да пачатку экзаменаў, ужо з 7:30, тэхнiчныя службы школы прыступiлi да працы. Прадэзынфiцыравалi ўсё — ад паверхняў парт да дзвярных ручак. Яшчэ адна апрацоўка чакае памяшканне ўжо пасля заканчэння экзаменаў.

— Кожнае дзiця прыходзiць на экзамен з маскай. Калi экзамен доўгi — са зменным камплектам, — гаворыць дырэктар.  —  Акрамя прывiтання, перад iспытам мы яшчэ раз iнструктуем рабят аб неабходнасцi выканання дадатковых мер гiгiены. Усе, вядома, хочуць добра здаць iспыты, атрымаць высокую адзнаку. Ва ўсiх вялiкiя планы, надзеi, упэўненасць у сабе i сваiх сiлах. А мы стараемся гэтую iх упэўненасць падтрымаць. Стараемся стварыць усе ўмовы, каб асаблiвасцi гэтага года нiяк не адбiлiся на канчатковым вынiку.

arteaga@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter