Здабывае хлеб Скакун

ЧАСТКА твора надрукавана ў першым за 2011 год нумары часопіса «Полымя». Працяг — у наступных — другім і трэцім — нумарах, а затым, як сказаў аўтар твора Уладзімір ЛІПСКІ: «Дай бог, і на кніжку вырулім!»

У Доме літаратараў Беларусі прайшла ўрачыстая прэзентацыя аповесці «Мужык» Уладзіміра Ліпскага.

ЧАСТКА твора надрукавана ў першым за 2011 год нумары часопіса «Полымя». Працяг — у наступных — другім і трэцім — нумарах, а затым, як сказаў аўтар твора Уладзімір ЛІПСКІ: «Дай бог, і на кніжку вырулім!»

Што ж гэта за аповесць, героя якой беларускія пісьменнікі ўжо ахрысцілі новым героем нашага часу? А герой XXI стагоддзя — гэта звычайны беларус, няспынны ў сваёй плённай і сумленнай працы, Аляксей Скакун. Сёння Аляксей Сцяпанавіч мае шмат іпастасяў: старшыня СВК «Астрамечава» Брэсцкага раёна, старшыня Беларускага аграпрамысловага саюза, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, акадэмік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і проста чалавек працы.

А на старонках «Полымя» ён толькі з’яўляецца на свет у мястэчку Дастоева. І мясцовая павітуха, якая прымала немаўлятка, наварожвае яму долю, прыклаўшы да пупавіны аловак і кавалкі хлеба, ды прыгаворвае: «Хай з розумам здабывае хлеб».

Яшчэ мы бачым фотаздымак, на якім пяцігадовы Аляксейка стаіць ля дзеда Васіля, паважна ўсеўшыся ў крэсле ў яблыневым садзе. І гэты белабрысы хлапчук з пухлымі шчочкамі, які хутчэй за ўсё быў знатным гарэзам у вёсцы, лёгка пазнаецца ў сённяшнім Аляксеі Сцяпанавічы — аматары гумару і шчырага смеху.

Дарэчы, самому герою вечара, здавалася, было крыху няёмка ад такой пільнай увагі. Хоць ён і быў вельмі рады, што падтрымаць «старт» аповесці прыехалі яго землякі і родныя, а таксама заслужаныя дзеячы культуры Беларусі.

На сустрэчы са сцэны прагучалі кавалкі аповесці ў выкананні народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч, заслужанага артыста Беларусі Уладзіміра Рагаўцова, аўтара   аповесці  Уладзі-

міра Ліпскага. Весела гралі і спявалі ў гонар земляка «Астрамечаўскія Лявоны». Нечакана для гледачоў адбылася яшчэ адна прэм’ера: заслужаны артыст Беларусі Іван Краснадубскі выканаў песню Ігара Лучанка «Скакуны», прысвечаную Аляксею Сцяпанавічу. І самае прыемнае, што гэта толькі пачатак аповесці...

Надзея БУТОВІЧ, «БН» 

НА ЗДЫМКУ (злева направа): Мікола МЯТЛІЦКІ, галоўны рэдактар часопіса «Полымя», Уладзімір ЛІПСКІ, беларускі пісьменнік, Аляксей СКАКУН, галоўны герой дакументальнай аповесці.

Фота Мікалая ЛЯВОНАВА, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter