Зброя і амуніцыя

У сумцы пасажыра цягніка Масква—Калінінград знайшлі зброю

На мытным пасту «Гудагай» пры аглядзе аднаго з вагонаў цягніка Масква—Калінінград супрацоўнік мытні звярнуў увагу на сумку, уладальнік якой заявіў, што тавараў, падлягаючых дэклараванню, у ёй няма. 

Тым не менш, як паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы Ашмянскай мытні, унутры яе знайшлі тры пісталеты без адпаведных дакументаў. Знаходзілася тут і амуніцыя, як мяркуецца, часоў Другой сусветнай вайны, на якую таксама не было неабходнага дазволу на правоз.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter