Збірайцеся ў крамы

На Гродзеншчыне ў 2014-м пройдзе больш за 2.000 распродажаў

У Гродзенскай вобласці ў 2014 годзе пройдзе больш за 2 тысячы распродажаў.

— У гэтым годзе на Гродзеншчыне плануецца адкрыць звыш 80 гандлёвых аб’ектаў плошчай 58 тысяч квадратных метраў, у тым ліку 7 буйнога фармату з гандлёвай плошчай 1000 квадратных метраў і больш, — паведаміў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Русанаў.

Будзе больш актыўна праводзіцца гандаль на вуліцах, запланавана не менш за 700 кірмашоў і больш за 2 тысячы распродажаў тавараў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter