У кнігах пісьменніцы, якія нядаўна пабачылі свет, ёсць і складзены ёю Беларуска-польска-руска-лацінскі батанічны слоўнік

Збірайце зёлкі з Зоськай Верас

У кнігах пісьменніцы, якія нядаўна пабачылі свет, ёсць і складзены ёю Беларуска-польска-руска-лацінскі батанічны слоўнік

Зоська Верас — адна з руплівіц той хвалі беларускага адраджэння, да якой належалі Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч… Да таго ж яна цудоўна ведала розныя травы і кветкі беларускай зямлі. Пра тое ішла размова ў Мінску, у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, на прэзентацыі зборнікаў “Выбраныя творы” і “Пакуль рука пяро трымае” — у іх сабрана каштоўная творчая спадчына пісьменніцы.

Дарэчы, Зоськай  Верас яна была ў творчасці, а ў доўгім жыцці сваім — Людвікай-Зоф’яй Сівіцкай, па мужу Войцік. Кнігі пабачылі свет у выдавецтвах “Беларуская навука” і “Лімарыус”. Зборнік “Пакуль рука пяро трымае” выйшаў у серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка” (укладальнік Міхась Скобла), а “Зоська Верас. Выбраныя творы” — у серыі “Беларускі кнігазбор” (укладальнік Ганна Запартыка).

У зборніках прадстаўлена літаратурная, мемуарная, эпісталярная спадчына Зоські Верас. Зборнік “Выбраныя творы” — найбольш поўнае выданне твораў пісьменніцы: вершы, апавяданні, артыкулы, успаміны, лісты. Ёсць там і Беларуска-польска-руска-лацінскі батанічны слоўнік — карысная рэч для тых, хто цікавіцца раслінамі роднай зямлі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter