Популярные песни 1970-1980-х годов прозвучат на сцене Белгосфилармонии

Зазірніце ў «Вінілавыя джунглі»

Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Міхаіла Казінца падрыхтаваў унікальную праграму, каб адсвяткаваць разам з гасцямі Белдзяржфілармоніі Стары Новы год. Музыканты збіраюцца ўспомніць 14 студзеня папулярныя ­песні 1970—1980-х гадоў з вінілавай калекцыі хітоў савецкай і замежнай эстрады.

У першым аддзяленні канцэрта «Вінілавыя джунглі» прагучаць такія знаёмыя кампазіцыі, як «Потолок ледяной», «В краю магнолий», «Вологда», «Мамина пластинка», «С ­любовью встретиться». У другім музыканты ­парадуюць замежнымі хітамі з рэ­пертуару культа­вых груп ABBA, Boney M, Aerosmith, дуэта Al Bano & Romina Power, мелодыямі з мюзікла «Ісус Хрыстос — суперзорка». Будзе ­таксама выкананы самы папулярны шлягер ХХ стагоддзя — Besame Mucho.

Як ­паведамляе philharmonic.by, у канцэрце прымуць удзел салісты аркестра Ігар Задарожны, Андрэй Коласаў, Наталля Брацлоўская і Анастасія Рачыцкая. Дырыжор праекта — заслужаны артыст Аляксандр Крамко. Правядзе праграму пастаянная вядучая канцэртаў Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І. Жыновіча музыказнаўца Вольга Брылон. Аўтары праекта абяцаюць, што старыя добрыя мелодыі, уключаныя ў праграму, зробяць вечар 14 студзеня яркім і незабыўным.



Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter