Здараецца ж такое: другі год запар “зажынкі” ў Верхнядзвінскім раёне “абмывае” дождж

"Зажынкі" абмыў дожджык

Здараецца ж такое: другі год запар “зажынкі” ў Верхнядзвінскім раёне “абмывае” дождж. Летась падобнае адбылося на полі КУВСГП  “Каханавічы”, а сёлета – у “Лявонішана”. Пачалося свята на полі, а закaнчвалася на зернетаку. 


Фота Ксеніі КАВАЛЁНАК

Дырэктар гаспадаркі Жана Тарлецкая, дарэчы,  адзіная ў раёне жанчына-кіраўнік сельгаспрадпрыемства, пажартавала на гэты конт, што, маўляў, дождж у дарогу — гэта на шчасце. 

І тут ёй цяжка запярэчыць: на самых бедных землях, дзе бал глебы ўсяго 20, летась сабралі звыш 41 цэнтнера збожжавых. А раён і наогул паставіў рэкорд, атрымаўшы ўпершыню звыш ста тысяч тон хлеба.

Як будзе сёлета? Пакуль можна сказаць адно: усе настроены сабраць да зярнятка вырашчаны нядрэнны ўраджай. Так, дырэктар ААТ “Прудзінкі” Васіль Краснік, які атрымаў летась па 60 цэнтнераў  на круг, прызнаецца, што і сёлета азімая пшаніца дасць такую ўраджайнасць. 

Асаблівая ўвага сушыльнай гаспадарцы. У кожным сельгаспрадпрыемстве ёсць па аднаму сучаснаму высокапрадукцыйнаму агрэгату, а ў ААТ “Шайцерава” нават два. Да трох сушылак падведзены прыродны газ, астатнія — на вадкім паліве. Праблемы з ім вырашаюцца праз  таварны крэдыт і ўласныя сродкі.

Збожжавыя верхнядзвінцам неабходна абмалаціць на 22 тысячах гектараў. Нагрузка на адзін камбайн складае каля двухсот гектараў.

saulich@bk.ru
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter