Как праздновали Дожинки наши предки

Завіць бараду

У  верасні работа на палях падыходзіць да завяршэння. Цэлы год людзі працуюць, каб да наступнага лета на стале былі гародніна, садавіна, хлеб. Пасля таго як з поля быў сабраны апошні сноп, па традыцыі святкавалі Дажынкі. Дарэчы, у гэтага свята ёсць больш за дзесяць назваў: Спажынкі, Дасеўкі, Аспажынкі, Спажа і іншыя.


Традыцыйна ў апошнi дзень жніва на поле збіралася талака. Яе склікалі на цяжкую тэрміновую працу, якая была не пад сілу адной сям’і. Жаночую талаку клікалі на жніво, мужчынскую — на касьбу і вывазку гною. Па полі забаранялася хадзіць у брудным і цёмным адзенні — трэба было паважаць зямлю, каб яна ўрадзіла.

Калі збор ураджаю набліжаўся да завяршэння, праводзіўся абрад «завівання барады». Лічылася, што дух поля хаваецца ў апошнім нязжатым снапку. Потым гэтую «бараду» зразалі сярпом і дадавалі ў апошні сноп. Галаву старэйшай жнейкі ўпрыгожвалі вяночкам з каласкоў. Са шматлікіх жанчын выбіралі адну, якая панясе апошні сноп да хаты гаспадара поля. Яна павінна быць разумнай, прыгожай і працавітай. Апошні сноп ставілі пад абразамі і пакідалі яго да наступнага года. Гаспадар абавязкова даваў жанчынам грошы, частаваў стравамі.



Дажынкі — адно з галоўных народных свят. Адзначалі іх гучна і на шырокую нагу. Спявалі, танцавалі, частаваліся. На стале былі цыбрыкі, хаванікі, бігасы, дранікі. Лічылася, што на Дажынках трэба аднаўляць сілы, якія растрачваліся ўлетку.

У Багатырскім сельскім доме культуры Полацкага раёна кожны год святкуюць Дажынкі. Фальклорныя калектывы «Галасы спадчыны», «Каласочкі», «Лецейка» паказваюць падрастаючаму пакаленню, якія абрады праводзіліся ў мінулым падчас гэтага свята, якія песні выконваліся, якія стравы гатаваліся. Тут лічаць, што моладзі трэба ведаць традыцыйную культуру роднай краіны.

infong@sb.by

Фота БЕЛТА

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter