Посмотрели, как в Кобрине занимаются популяризацией свадебного костюма

Завiтаем у госцi да сваццi

Кобрынскаму ваенна-гiстарычнаму музею iмя Аляксандра Суворава сёлета 75 гадоў. Калi вы думаеце, што тут могуць цiкава расказаць толькi пра расiйскага палкаводца, — памыляецеся. Генералiсiмус «заняў» на пешаходнай вулiцы Суворава толькi маленькi домiк — асабняк, якi належаў яму ў XVII стагоддзi. У суседнiм двухпавярховым будынку размешчана пастаянная экспазiцыя «Сем стагоддзяў Кобрына». У адной з залаў сабраны народныя строi, якiя ткалi, шылi, вышывалi i насiлi на Кобрыншчыне. У цэнтры — вiзiтка раёна: знакамiты касцюм лелiкаўскай сваццi, унесены ў Спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Беларусi. 


— Хоць наш музей ваенна-гiстарычны, мы за доўгiя гады сабралi багатую этнаграфiчную калекцыю. А зараз актыўна ўключылiся ў папулярызацыю народнага кобрынскага строя i касцюма лелiкаўскай сваццi, — расказвае дырэктар музея Алена Бабенка. 

Такога касцюма, якi шылi некалi ў вёсцы Лелiкава, вы не ўбачыце нiдзе. Ён выдзяляецца павышанай дэкаратыўнасцю. Усе часткi пашыты з баваўняных тканiн i багата аздоблены аплiкацыяй. На полачках, рукавах, манiшцы кашулi, на фартуху нашыты «вочы» — ланцужкi з закругленых ромбаў, у цэнтры якiх вышыты васьмiвугольныя зоркi. 

Дырэктар музея Алена Бабенка. 
 
Касцюм мае «вочы», таму што свацця кiравала вяселлем i ўсё мусiла бачыць. Гэтыя зоркi-вочы таксама засцерагалi маладых ад сурокаў. Звычайна на лелiкаўскiм вяселлi былi старшая свацця — родная сястра цi цётка жанiха — i некалькi свашак — дзяўчынкi з жанiховага роду. Пачуцця гумару вяскоўцам было не займаць, i яны майстравалi галаўны ўбор у выглядзе какошнiка з пер’ем пеўня, бо свацця — яна ж не проста сяброўка жанiха, а самая што нi ёсць баявая сяброўка. 

Вясельныя ручнiкi.

Дакладны час узнiкнення традыцыi невядомы, але сучасныя носьбiты адзначаюць, што касцюм лелiкаўскай сваццi шылi i апраналi яшчэ iх прабабкi. Да сярэдзiны мiнулага стагоддзя касцюм жыў. У свой час у вёсках Лелiкава, суседнiх Павiццi i Радаставе Драгiчынскага раёна ён быў практычна ў кожнай жанчыны. Потым традыцыя стала згасаць. У шафах у мясцовых жыхароў iх засталося няшмат. На Кобрыншчыне касцюм захавала i пашыла для ўнучак Анастасiя Iгнатаўна Шапяцюк з Лелiкава. Ад яе навучылiся iншыя. 

Старшы навуковы супрацоўнiк музея Лiлiя Кiрылюк.

Пасля таго як традыцыю пашыву i выкарыстання касцюма прызналi гiсторыка-культурнай каштоўнасцю, кобрынскi музей узяў на сябе мiсiю яго папулярызаваць. Супрацоўнiкi занялiся даследаваннем асаблiвасцей касцюма, працавалi з лiтаратурай, замалёўкамi даследчыкаў-этног-рафаў, старымi фотаздымкамi, музейнымi калекцыямi, распытвалi людзей сталага веку, знаёмiлiся з вопытам старэйшых майстрых. Дапамаглi ў працы матэрыялы, якiя сабралi загадчык аўтаклуба Кобрынскай раённай клубнай сiстэмы Вольга П’янцава i iншыя работнiкi аддзела культуры Кобрынскага райвыканкама. Музей фармiруе адзiную базу даных, дзе сабраны матэрыялы, якiя тычацца касцюма як элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны. 

Сувенiрныя лялькi, малюнкi, фотаздымкi, вясельныя ручнiкi з фондаў, тканыя паясы, абрусы — усё ў дадатак да касцюма размешчана сёння ў музеi. 

— У фондах музея ёсць арыгiнальныя фартушкi сваццi, а вось касцюма не было, — успамiнае Алена Бабенка. — Пасядзелi, падумалi, i наша супрацоўнiца Iна Корсак сама пашыла рэплiку! Самай цяжкай задачай стаў выраб галаўнога ўбору. Але неяк справiлiся. Анастасiя Шапяцюк падарыла нам лубяны каркас i брэжэ — карону з рознакаляровых стужак, упрыгожаную пацеркамi. 

Такога касцюма, якi шылi некалi ў вёсцы Лелiкава, вы не ўбачыце нiдзе!

У хуткiм часе музей запусцiў праект «Знаёмцеся — свацця!». Сувенiрныя лялькi, малюнкi, фотаздымкi, вясельныя ручнiкi з фондаў, тканыя паясы, абрусы — усё ў дадатак да касцюма размешчана сёння ў музеi. Нават сфармiраваны асаблiвы куток «У пакоi сваццi». Такiм чынам, музейныя заняткi са школьнiкамi праходзяць у аўтэнтычнай прасторы. 

— У чэрвенi Кобрын прымаў культурна-спартыўны фестываль «Вытокi. Крок да Алiмпа». У насычанай праграме мерапрыемстваў ганаровае месца адвялi гiсторыка-культурнай спадчыне. Галоўнай гераiняй стала свацця з Лелiкава. Наш праект пад назвай «Знаёмцеся — свацця!» толькi набiрае сiлу, яшчэ шмат задумак наперадзе, гэта пачатак вялiкай працы, — дадала куратар праекта старшы навуковы супрацоўнiк музея Лiлiя Кiрылюк. 

kozlovich@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter