Завітайце ў навагоднюю казку!

ДНЯМІ да свайго дзядулі завітала Снягурка. З гэтай нагоды пушча сустракала шматлікіх гасцей, якія з’ехаліся сюды з усёй Брэстчыны. Цікавым конкурсам, віктарынам, карагоду ля самай высокай у Еўропе навагодняй ёлкі і падарункам радавалася не толькі дзятва, але і дарослыя.

З надыходам зімы завіравала жыццё ў рэзідэнцыі беларускага Дзеда Мароза, што ў Белавежскай пушчы.

ДНЯМІ да свайго дзядулі завітала Снягурка. З гэтай нагоды пушча сустракала шматлікіх гасцей, якія з’ехаліся сюды з усёй Брэстчыны. Цікавым конкурсам, віктарынам, карагоду ля самай высокай у Еўропе навагодняй ёлкі і падарункам радавалася не толькі дзятва, але і дарослыя.

Пасля з’яўлення Снягуркі ў рэзідэнцыі Дзеда Мароза распачаўся святочны сезон. Цяпер штодня старажытная пушча будзе прымаць гасцей і здзяйсняць іх жаданні. Дарэчы, летась у снежні ўладанні беларускага Дзеда Мароза наведалі звыш 50 тысяч чалавек. Сёлета гасцей чакаецца значна больш — і не толькі з нашай краіны. Для кожнага прыгатаваны прыемныя сюрпрызы і гарантаваны незабыўныя ўражанні, запэўніваюць гаспадары рэзідэнцыі.

Аляксандр КУРЭЦ, “БН”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter