Зацягнулі каляду на дуба

Аднак не менш цікава, са сваімі яскравымі момантамі і адметнасцямі, цягнуць каляду ў аграгарадку Любушаны і ў вёсцы Чыжаха

Сёння шырокую вядомасць гэты абрад атрымаў дзякуючы сямейна-абрадаваму народнаму гурту «Радзіна» з вёскі Новіны і яго кіраўніку Ніне КЛІМОВІЧ

Аднак не менш цікава, са сваімі яскравымі момантамі і адметнасцямі, цягнуць каляду ў аграгарадку Любушаны і ў вёсцы Чыжаха

Так, у Любушанах удзельнікі абрадавай працэсіі цягнуць на дуб упрыгожаную яркімі стужкамі барану (у Новінах — сноп), а ў вёсцы Чыжаха нясуць кола, упрыгожанае не толькі шматкаляровымі стужкамі,  ільновалакном і пшанічнымі каласкамі. На кола ставяць гаршчок з куццёй.

Усё гэтае святочнае дзейства праходзіць пад акампанемент музыкаў і галасістыя калядныя песні вяскоўцаў. У вёсцы Чыжаха нават дружна паваляліся ў снезе, каб быць здаровенькімі ўвесь год. А заклікі, «каб жыта каласілася, каб жыта не лажылася, каб берагла каляда ад маланак і бед» суправаджаліся яшчэ вясёлымі гульнямі.

Алена ГРОМАВА

НА ЗДЫМКАХ: абрадавыя моманты ў аграгарадку Любушаны і вёсцы Чыжаха.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter