Юрьев день отмечают во многих регионах страны

Заступнік жывёл

Святы Юрый лічыцца заступнікам жывёлы і гаспадаркі. У яго дзень, 6 мая, згодна з беларускай традыцыяй, здзяйснялі абрадавы абход палёў, варажылі пра будучы ўраджай, качаліся па ніве, каб зямля радзіла, спявалі абрадавыя песні. Да Юр’я прымяркоўваўся першы выган статка ў поле, «на юр’еву расу», якой надавалася цудадзейная моц. Юр’я і сёння адзначаюць у многіх рэгіёнах Беларусі, у некаторых — з асаблівым размахам.

metodcentr.inbel.biz

Абрад Юр’я ў вёсцы Ахонава Дзятлаўскага раёна ўспрымаецца мясцовымі жыхарамі як «другі Вялікдзень». Свята ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей і вылучаецца выразнымі лакальнымі адметнасцямі. Акрамя традыцыйнай земляробчай і жывёлагадоўчай тэматыкі, згодна з livingheritage.by, тут прысутнічае і яскрава выяўлены шлюбны змест.

Ахонава — вёска з доўгай гісторыяй. Першыя звесткі пра яе адносяцца да XVII стагоддзя, калі вёска належыла канцлеру ВКЛ Сапегу. Здаўна тут трымаюць хатнюю жывёлу, займаюцца земляробствам. Працягваецца гэта і ў ХХІ стагоддзі. Нядзіўна, чаму тут і зараз жыве абрад Юр’я.

Свята адзначаецца ў два этапы: 5 мая адбываецца «сустрэча Юр’я», 6-га — «провады Юр’я». Пачынаецца абрад увечары першага дня з шэсця жанчын, якія з песнямі ідуць да ўпрыгожанага крыжа ў адным канцы вёскі. Там жанчыны звяртаюцца да святога Юр’я, спяваюць юр’еўскія песні. Да крыжа падыходзяць і іншыя жыхары вёскі, якія потым усе разам ідуць да крыжа на другім канцы вёскі. Пасля ўдзельнікі шэсця абыходзяць з віншаваннямі двары ўсіх маладых пар у вёсцы, за што тыя адорваюць іх пачастункамі і тканымі паясамі — іх захоўваюць потым як абярэг. Напрыканцы свята ўсе збіраюцца ў адной хаце, спяваюць песні і частуюцца. На наступны дзень жанчыны — удзельніцы абраду зноў сустракаюцца каля крыжа ў пачатку вёскі, каб на гэты раз правесці Юр’я песняй «Праважаем Юр’я за сяло».

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter