Застацца чалавекам

Вялiкая Айчынная вайна прайшла праз сэрцы i лёсы многiх...

Вялiкая Айчынная вайна прайшла праз сэрцы i лёсы многiх. Не выключэнне i Мiхаiл Монак — удзельнiк падпольнага руху ў вёсцы Семежава Капыльскага раёна. Яму шмат чаго давялося перажыць.

У красавiку 1944 года мужчына трапiў у слуцкую турму, дзе прыйшлося цярпець здзекi, катаванне, знявагу. Праз некалькi месяцаў Мiхаiла Сяргеевiча выслалi ў Асвенцiм, дзе ён прабыў амаль 90 дзён, потым лёс закiнуў яго ў канцлагер “Дора”. Тут мужчына ледзь не загiнуў: 9 красавiка 1945 года яго хацелi павесiць. Але яму пашанцавала ў адрозненне ад ягоных сяброў. А потым ён, як i iншыя вязнi, быў вызвалены Савецкай армiяй.

Мiхаiл Монак, нягледзячы на перанесеныя здзекi i пакуты, здолеў застацца чалавекам, захаваць душэўную цеплыню i прыгажосць. I, перажыўшы страх, нянавiсць да ворага, боль страт, ён упэўнены, што пра вайну нашчадкi будуць ведаць не толькi па фiльмах i кнiгах, але i са слоў сведкаў тых жудасных часоў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter