Засталіся ў чужой зямлі

У Магілёве ў час земляных работ знайшлі астанкі нямецкіх салдат

У Магілёве ў мікрараёне Казіміраўка ў час земляных работ знайшлі астанкі нямецкіх салдат.

Некалькі гільз, фрагменты амуніцыі і жэтон воінаў вермахта выявілі пры будаўніцтве цеплатрасы ля шашы Магілёў—Мінск. Знаходкі перададзены на экспертызу ў Следчы камітэт Ленінскага раёна абласнога цэнтра.

— Хутчэй за ўсё, тут знаходзіцца няўлічанае воінскае захаванне нямецкіх ваеннаслужачых, — адзначыў кіраўнік Магілёўскага пошукавага атрада «ВІККРУ» Мікалай Барысенка. — І адносіцца яно да 27—28 чэрвеня 1944 года. У гэты час у раёне Казіміраўкі праходзілі найбольш жорсткія баі за вызваленне Магілёва.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter