Заслужаным — па заслугах

Напярэдадні яе арганізатары — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» — абяцалі некалькі сюрпрызаў. Трэба прызнаць, што пераможцы ў некаторых намінацыях былі сапраўды непрадказальнымі. Але яшчэ больш гасцей уразіла сама цырымонія ўзнагароджання, якую гледачы ўбачаць у калядным эфіры СТБ. Але пра адзін сюрпрыз нельга ўмаўчаць: на сцэну Палаца Рэспублікі выйшаў першы намеснік міністра культуры Уладзімір Карачэўскі — не, не з прамовай, з песняй!

Як прызнаваліся за кулісамі вядомыя выканаўцы, яны даўно чакалі, калі Уладзімір Міхайлавіч выйдзе на вялікую сцэну. Музыканты ведалі, што намеснік міністра спявае, больш таго, сам піша песні. Але да гэтай пары чыноўнік саромеўся прадстаўляць сваю творчасць шырокаму колу гледачоў. Калі пачуў песню Леаніда Шырына, пагадзіўся выступіць з ёй на вялікім свяце. Як гэта атрымалася — у эфіры СТБ.

Што ж датычыць узнагарод, то ў самых прэстыжных намінацыях — «Лепшая песня» і «Лепшы поп-выканаўца (калектыў)» — яны даста-ліся заслужаным артысткам Беларусі адпаведна Іне Афанасьевай і Алёне Ланской. Ірына Дарафеева была ўзнагароджана за лепшы гастрольны тур, у гэтай намінацыі яна першынствавала разам з Гюнэш.

Пераможцамі ў розных намінацыях таксама сталі гурты «Без білета», «Appel tea», «ili-ili», «Kriwi», «У нескладовае», аркестр ансамбля «Харошкі» і іншыя. Асобна трэба адзначыць «Лепшую песню для кіно і тэлебачання», ёй абрана «Сляды апосталаў» з аднайменнага фільма. Сёлета ў гэтай намінацыі было пададзена, як ніколі, шмат заявак, а значыць, была сур’ёзная канкурэнцыя.

Па традыцыі ўручылі і некалькі спецыяльных прызоў. «За ўклад у развіццё сучаснай музыкі» адзначаны народны артыст Беларусі Эдуард Ханок. Статуэткі таксама атрымалі танцавальны праект «Тренд Делюкс», Юлія Фомкіна, ансамбль народнай песні «Верас», Илья Волкаў.
Нацыянальная музычная прэмія завершана. Але абмеркаванне яе яшчэ працягнецца. Пераможцы будуць прымаць віншаванні, а пакрыўджаныя спрачацца наконт справядлівасці рашэнняў журы. А што зробіш? Такі лёс усіх творчых конкурсаў.

Наталля СЦЯПУРА, «Р»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter