Эксперты ENSREG в рамках партнерской проверки работают на БелАЭС

Запыты экспертаў максімальна ўлічаны

Эксперты Еўрапейскай камiсii i Еўрапейскай групы рэгулюючых органаў у галiне ядзернай бяспекi (ENSREG) учора пачалi працаваць на Беларускай АЭС у рамках партнёрскага агляду нацыянальнага плана дзеянняў па вынiках стрэс-тэстаў, праведзеных у 2018 годзе. Вiзiт працягнецца па 10 лютага. 

Наперадзе — яшчэ больш важны i самы працяглы вiзiт экспертаў на БелАЭС, якi папярэдне запланаваны на май — чэрвень 2021 года.
Фото  БЕЛТА

У экспертнай групы з дзевяцi чалавек, прадстаўнiкоў Аўстрыi, Бельгii, Вялiкабрытанii, Венгрыi, Германii, Лiтвы, Украiны, Фiнляндыi, на чале з генеральным дырэктарам Цэнтра па ядзернай i радыяцыйнай бяспецы Фiнляндыi (STUK) Петэры Цiйпана, — дастаткова шырокая праграма. 

Як раней адзначаў намеснiк галоўнага iнжынера БелАЭС па бяспецы i надзейнасцi Рынат Валееў, падчас падрыхтоўчай работы да гэтага вiзiту беларускi бок максiмальна ўлiчыў запыты экспертнай групы.

Нагадаем, што Беларусь ў 2016—2018 гадах правяла стрэс-тэсты БелАЭС па метадалогii ЕС на добраахвотнай аснове. Пры гэтым ацэньвалася наяўнасць «запасаў бяспекi» над патрабаваннямi, усталяванымi нацыянальным заканадаўствам. Крытэрыi стрэс-тэстаў, адзначылi ў Мiнэнерга, уключалi праверку надзейнасцi атамнай станцыi на выпадак стыхiйных бедстваў, у лiку якiх землятрусы i паводкi, а таксама розныя тэхнагенныя аварыi. Акрамя таго, аналiзавалiся рызыкi, звязаныя з чалавечым фактарам. У вынiку дэфiцыту бяспекi на АЭС не выяўлена.
Госцi наведаюць аб’екты станцыi, азнаёмяцца з матэрыяламi, у якiх адлюстравана iнфармацыя аб рэалiзацыi мерапрыемстваў нацыянальнага плана дзеянняў па вынiках стрэс-тэстаў, а таксама змогуць задаць пытаннi прадстаўнiкам Дзяржатамнагляду, Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Мiнiстэрства энергетыкi, групе праекцiроўшчыкаў АТ IК «АСЭ» i непасрэдна спецыялiстам станцыi.
Па вынiках стрэс-тэстаў нацыянальным рэгулятарам — Дзяржатамнаглядам МНС — быў падрыхтаваны Нацыянальны план дзеянняў, якi абагульнiў як рэкамендацыi па вынiках нацыянальнай экспертызы, так i рэкамендацыi экспертаў еўрапейскай партнёрскай праверкi. Дакумент змяшчае 23 пункты з тэрмiнамi рэалiзацыi ў перыяд з 2019 па 2025 год. Трэба адзначыць, што частка рэкамендацый ужо выканана. 

Партнёрская праверка ўключае ў сябе тры ключавыя фазы: самаацэнка эксплуатуючай арганiзацыi, разгляд самаацэнкi рэгулюючым органам i партнёрская праверка нацыянальнай справаздачы групай экспертаў па партнёрскай ацэнцы. Беларусь знаходзiцца на апошнiм этапе, якi складаецца з дзвюх частак. Цяперашняя праверка — першы падэтап. Наперадзе — яшчэ больш важны i самы працяглы вiзiт экспертаў на БелАЭС, якi папярэдне запланаваны на май — чэрвень 2021 года. Потым будзе падрыхтавана фiнальная справаздача. Пасля ўзгаднення ENSREG гэты дакумент будзе прадстаўлены беларускаму боку.

arteaga@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter