Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Запрашэнне з Бацькаўшчыны

21 верасня партыю Доланда ў оперы Рыхарда Вагнера “Лятучы галандзец” спяваў запрошаны саліст Аляксандр Раславец

Малады оперны саліст Аляксандр Раславец нарадзіўся ў Брэсце, вучыўся майстэрству ў Піцеры, працуе ў нямецкім Гамбурзе... А нядаўна быў запрошаны спяваць у спектаклі “Лятучы галандзец”, што ідзе на сцэне Вялікага тэатра Беларусі.

Калегі з Вялікага тэатра паведамілі нам: 21 верасня партыю Доланда ў оперы Рыхарда Вагнера “Лятучы галандзец” спяваў запрошаны саліст Аляксандр Раславец. І хоць, здаецца, многія ўжо ведаюць, што таленавіты бас родам з Брэста, аднак не будзе лішнім паўтарыць: якраз там і нарадзіўся Аляксандр 28 лютага 1986 года. У горадзе над Бугам пачынаўся ягоны шлях на вялікую сцэну. Як падказвае інтэрнэт, першым вакальным настаўнікам для яго, студэнта

Читайте также

Брэсцкага педуніверсітэта, стаў Мікалай Трафімук, кіраўнік хору “Гаудэамус”: там спяваў Аляксандр. Менавіта Мікалай Іванавіч заўважыў асаблівы голас юнака, прапанаваў яму займацца па праграме сольных спеваў. А ўрэшце брастаўчанін паступіў у Санкт-Пецярбургскую дзяржкансерваторыю: вучыўся ў прафесара Мікалая Ахотнікава, у 2011-14 гадах быў салістам яе Тэатра оперы і балета.

Закончыў кансерваторыю спявак у 2014-м, служыў салістам Вялікага тэатра Расіі. У той жа год на I Мінскім міжнародным Калядным конкурсе вакалістаў увайшоў у лік фіналістаў, атрымаў ангажэмент на выступленні ў спектаклях Вялікага тэатра Беларусі. Неўзабаве дэбютаваў у оперы “Севільскі цырульнік” Дж. Расіні (Дон Базіліа). “У мінулым сезоне Аляксандр Раславец стаў запрошаным салістам нашага тэатра, — расказваюць калегі з Вялікага тэатра пра поспехі земляка. — І, дарэчы, паспеў выканаць практычна ўсе галоўныя басовыя партыі ў нашых пастаноўках”.

Голас Радзімы № 38 (3542), чацвер, 5 кастрычніка, 2017 у PDF
ТЕГИ:
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?

Новости
Все новости