Запрашэнне на вяселле

Як у жыцці

Адзін дзяцюк з нашай вёскі вельмі баяўся сабак. Таму і абыходзіў іх за вярсту.

А тут прыспеў час жаніцца. На вяселле найперш рашылі запрасіць усіх родзічаў, каб не крыўдзіліся, што абышлі ўвагай.

І вось ідзе гэты хлопец пасярод вуліцы, далей ад платоў, каб сабака які не выскачыў, да дзядзькавай хаты. Спыніўся ды гукае цераз плот:

— Дзядзька! Го, дзядзька!

— Чаго табе, га? — пытае той.

— Ваш сабака дома?

— Не, збег некуды. А што?

— Ну, то добра. Бацька прасіў і я прашу, каб на вяселле прыйшоў! — пракрычаў дзяцюк і пакіраваўся далей.

— Добра! — адгукнуўся дзядзька са смехам. — Як прыбяжыць — скажу!

Пятро БУРСЕВІЧ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter