Запрашаюць... сялянскія забавы

Генеральны дырэктар дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Нацыянальны парк “Прыпяцкі” Сцяпан БАМБІЗА (на здымку) прызнаецца, што з задавальненнем палавіў бы рыбу разам з іншымі рыбакамі і нават “пацягаўся” б за званне лепшага рыбака фестывалю. Сялянскія забавы, як і праца, для яго не чужыя — сам нарадзіўся ў вёсцы, і бацька навучыў усяму, што ўмеў: і сена ў стог складаць, і касіць, кошыкі плесці… Фестываль “Зов Полесья” лічыць унікальнай з’явай для ўсяго палескага краю. Ляскавічы збяруць самых таленавітых палешукоў — мастакоў, разьбяроў па дрэве, музыкаў і спевакоў.

Арганізатарам “Зова Полесья” не да адпачынку — усё для гасцей!

Генеральны дырэктар дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Нацыянальны парк “Прыпяцкі” Сцяпан БАМБІЗА (на здымку) прызнаецца, што з задавальненнем палавіў бы рыбу разам з іншымі рыбакамі і нават “пацягаўся” б за званне лепшага рыбака фестывалю. Сялянскія забавы, як і праца, для яго не чужыя — сам нарадзіўся ў вёсцы, і бацька навучыў усяму, што ўмеў: і сена ў стог складаць, і касіць, кошыкі плесці… Фестываль “Зов Полесья” лічыць унікальнай з’явай для ўсяго палескага краю. Ляскавічы збяруць самых таленавітых палешукоў — мастакоў, разьбяроў па дрэве, музыкаў і спевакоў.

— Напрыклад, удзельнікі і госці фестывалю ў  гэтыя дні павучацца ў мясцовых майстроў вырабляць з цэльнага кавалка дрэва чоўны і лодкі, плесці з лазы лапці і кашы, з саломы — капелюшы і сувеніры, — паведаміў пра асаблівасці мерапрыемства Сцяпан Бамбіза. — Кожны раён адлюструе на сваім падворку ўклад жыцця вёскі, прадэманструе, як разбіраюць кабанчыка, пачастуе блінамі са свежанінкай. Мужчыны пакажуць свае сілы ў рыбнай лоўлі і прадэманструюць майстэрства касцоў, а таксама прыгатуюць смачную юшку.

У Ляскавічы з’едуцца больш за 750 артыстаў Беларусі. Тут можна будзе пачуць аўтэнтычную палескую музыку і спевы.

— Яе не зблытаеш ні з чым іншым, — гаворыць Сцяпан Бамбіза. — Я з задавальненнем паслухаю “Песняроў” і хор Цітовіча.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter