Победитель Operalia-2018 Павел Петров выступит в Большом театре Беларуси

Запатрабаваны тэнар

Трыумфатар прэстыжнага міжнароднага конкурсу маладых вакалістаў Operalia ў Лісабоне, які ўзначальвае маэстра Пласіда Дамінга, — ніхто іншы, як наш суайчыннік Павел Пятроў. Яму ўсяго 27, але за яго плячыма ўжо нямала сур’ёзных конкурсаў. Беларускі тэнар — лаўрэат Першых адкрытых маладзёжных Еўрапейскіх Дэльфійскіх гульняў, міжнародных конкурсаў імя М. Магамаева ў Расіі, імя Феруча Тальявіні ў Аўстрыі, імя Ганса Габора «Бельведэр» ў Латвіі і многіх іншых.


Павел паспеў шмат дзе пра сябе зая­віць. А летась пасля перамогі на конкурсе Operalia пра нашага земляка ўвогуле загаварыў увесь свет. Вядома, многія

тэатры захацелі ўбачыць вакаліста на сваёй сцэне. Выступленні Пятрова ў роднай краіне сталі не такімі частымі, але і больш чаканымі.

У цяперашні час тэнар Вялікага тэатра Беларусі таксама працуе ў Graz Opera ў Аўстрыі, дзе ў сакавіку гэтага года ён выканаў партыю Эдгара ў прэм’ернай пастаноўцы оперы Даніцэці «Лючыя дзі Ламермур». Паўла Пятрова запраша­лі многія тэатры свету, ён спяваў на сцэ­нах Цюрыхскай оперы (Швейца­рыя), Каралеўскай оперы (Англія), Нацыянальнай оперы Бухарэста (Румынія), Міхайлаўскага тэатра (Расія), на Зальцбургскім фестывалі (Аўстрыя), паведамілі ў прэс-службе Вялікага тэатра.

Сёння ўвечары Пятроў выступіць на роднай для яго беларускай сцэне — у вобразе Рудольфа ў шэдэўры Джакомы Пучыні «Багема» ў пастаноўцы расійскага рэжысёра Аляксандра Цітэля.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter